Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыла́вак, -ла́ўка, мн. -ла́ўкі, -ла́ўкаў, м.
Род вузкага, закрытага спераду стала ў магазіне, які аддзяляе прадаўца ад пакупнікоў, а таксама стол для продажу тавараў на рынку.
Работнікі прылаўка (служачыя магазіна).
|| прым.прыла́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыла́вак, -ла́ўка м. прила́вок;
◊ з-пад ~ла́ўка — из-под прила́вка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыла́вак, ‑лаўка, м.
Асобы стол у магазіне, які служыць для продажу з яго тавараў, прадуктаў. Падбярэцкі першы ўбег у магазін, але да прылаўка не стаў, адышоўшыся ў куток да грубкі, дзе была бочка з рыбай.Пташнікаў.Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы.Лынькоў.
•••
З-пад прылаўка — незаконна, не ўсім (прадаваць, гандляваць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыла́вакм. Ládentisch m -es, -e; Théke f -, -n (стойка)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыла́вак ’падстаўка’ (Мат. Гом.), прыла́вок ’выступ каля печы’ (ТС). Да ла́ва1 (гл.) з развіццём семантыкі, якое працягвае прасл.*lava (ЭССЯ, 14, 52–55; ЕСУМ, 3, 175–176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прила́вокпрыла́вак, -ла́ўка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)