прыкла́д

‘дапаможны матэрыял’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыкла́д
Р. прыкла́ду
Д. прыкла́ду
В. прыкла́д
Т. прыкла́дам
М. прыкла́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́клад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́клад пры́клады
Р. пры́кладу пры́кладаў
Д. пры́кладу пры́кладам
В. пры́клад пры́клады
Т. пры́кладам пры́кладамі
М. пры́кладзе пры́кладах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкла́д

‘частка вінтоўкі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыкла́д прыкла́ды
Р. прыкла́да прыкла́даў
Д. прыкла́ду прыкла́дам
В. прыкла́д прыкла́ды
Т. прыкла́дам прыкла́дамі
М. прыкла́дзе прыкла́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкла́д², -у, М -дзе, м.

Дапаможны матэрыял для швейных вырабаў, абутку.

Кравецкі п. (падкладка, гузікі і пад.).

|| прым. прыкладны́, -а́я, -о́е і прыкла́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкла́д¹, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Расшыраны канец ружэйнай ложы, які служыць для ўпору ў плячо пры стральбе.

Ударыць прыкладам.

|| прым. прыкла́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́клад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Канкрэтная з’ява, факт, якія прыводзяцца для тлумачэння, доказу чаго-н.

Ілюстраваць выступленне прыкладамі.

Гістарычныя прыклады.

2. Дзеянне, якое служыць узорам для пераймання, а таксама ўвогуле выдатны ўзор чаго-н.

Па прыкладзе дарослых (так, як робяць дарослыя). Паказаць п. чаго-н. П. геройства.

3. Матэматычнае практыкаванне, якое патрабуе некаторых дзеянняў над лікамі.

Алгебраічныя прыклады.

Рашыць прыклады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкла́д м.

1. род. прыкла́да (у ружья) прикла́д;

2. род. прыкла́ду (вспомогательный материал) прикла́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́клад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Учынак, паводзіны або з’ява, якая служыць узорам для каго‑н. Прыклад жанчыны натхняе чырвонаармейцаў, і яны, бясстрашныя героі, смела ідуць за камандзірам у чорны халодны прастор. Барашка. На прыкладу дарослых .. [хлопцы] зграбалі сена у валы. Чарнышэвіч. // Той, хто можа быць узорам для іншых у сваіх дзеяннях, учынках. Марына — прыклад гаспадыні. Колас. Людзі казалі, што ў Антося дзеці — прыклад усяму сялу. Васілевіч. — А каму ж ехаць? — пытае .. [Кастусь]. Ехаць трэба актыву, які ва ўсім павінен быць прыкладам. Галавач.

2. Яркі ўзор чаго‑н. Прыклад мужнасці. Прыклад геройства. □ Дзед Міхалка і ўнук Грыша — Прыклад дружбы ў хаце. Колас.

3. Канкрэтная з’ява, факт, які прыводзіцца для тлумачэння чаго‑н., як доказ чаго‑н. Ілюстраваць выступленне прыкладамі. □ Цімка цярпліва паўтараў, тлумачыў, прыводзіў прыклады. Карпаў. Лабановіч бярэ план. — Вось вам, грамадзяне, прыклад таго, як справядліва абышліся з вамі. Колас.

4. Матэматычны выраз, які патрабуе рашэння. Рашаць арыфметычныя прыклады.

•••

Браць (узяць) прыклад гл. браць.

Не ў прыклад каму, чаму — у адрозненне ад каго‑, чаго‑н. Канькоў пазіраў на дзяцей і, шчыра кажучы, дзівіўся: не ў прыклад бацьку, яны былі чыстыя, прычасаныя. Асіпенка.

Падаць прыклад гл. падаць.

Паказаць прыклад гл. паказаць.

Ставіць у прыклад гл. ставіць.

прыкла́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑а. Расшыраная частка ружэйнага ложа, якая служыць для ўпору ў плячо пры стральбе. Каця прыціснула да пляча прыклад. Гулкі стрэл ускалыхнуў нагрэтае паветра. Хомчанка. Новыя дубовыя дзверы задрыжэлі пад ударамі нямецкіх прыкладаў, але не падаліся. Васілевіч.

2. ‑у. Дадатковы дапаможны матэрыял (падшэўка, гузікі і пад.) для шыцця адзежы, абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́клад м. Bispiel n -s, -e; Mster n -s, -, Vrbild n -(e)s, -er (узор);

прыве́сці пры́клад ein Bispiel nführen;

браць пры́клад sich (D) ein Bispiel nhmen* (з каго-н. an D), zum Vrbild nhmen* (з каго-н. A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыкла́д м. (у стрэльбы) Klben m -s, -;

уда́р прыкла́дам Klbenschlag m -(e)s, -schläge, Klbenstoß m -es, -stöße

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)