прызы́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прызы́ў
Р. прызы́ву
Д. прызы́ву
В. прызы́ў
Т. прызы́вам
М. прызы́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прызы́ў, -ы́ву, м.

1. гл. прызваць.

2. зб. Асобы пэўнага ўзросту, адначасова прызваныя на вайсковую службу.

Сёлетні п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызы́ў, -зы́ву м., в разн. знач. призы́в;

п. на вае́нную слу́жбу — призы́в на вое́нную слу́жбу;

п. міну́лага го́да — призы́в про́шлого го́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызы́ў, ‑зыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прызываць — прызваць (у 2, 3 знач.).

2. зб. Людзі, адначасова прызваныя ў армію. Прызыў мінулага года.

•••

Ленінскі прызыў — масавае ўступленне працоўных у рады Камуністычнай партыі ў 1924 г., якое з’явілася водгукам на смерць У.І. Леніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРЫЗЫ́Ў на ваенную ці альтэрнатыўную службу, прыцягненне грамадзян да выканання воінскага абавязку (павіннасці) або інш. службовых абавязкаў у адпаведнасці з законам. У Рэспубліцы Беларусь паводле закону «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (1992) існуюць наступныя віды П.: на тэрміновую ваен. службу (праводзіцца 2 разы ў год) паводле Указа Прэзідэнта; на ваен. службу па мабілізацыі і ў ваен. час (праводзяцца пры абвяшчэнні ў краіне поўнай або частковай мабілізацыі); на ваен. службу ў мірны час афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваен. службу і не дасягнулі 27 гадоў (праводзіцца паводле рашэння Савета Міністраў). У шэрагу краін, у т. л. СНД (Украіна і інш.), існуюць законы (у Рэспубліцы Беларусь праект закона) аб альтэрнатыўнай службе. Гл. таксама Абавязак воінскі, Воінская павіннасць.

В.​М.​Качура.

т. 13, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прызы́ў м. вайск. inberufung f -, -en, ushebung f -, -en, ufgebot n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прызы́ў ’дзеянне і людзі, адначасова прызваныя ў армію’ (ТСБМ), пры́зыў ’тс’ (Растарг.), пры́заўпрызыў (у войска)’ (Ян.), толькі мн. л. пры́звы ’служба ў арміі’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Запазычана з рус. призы́в, дыял. при́зо́в ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызва́ць, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві; -зва́ны; зак., каго-што.

Прыцягнуць для адбывання вайсковай службы.

П. у армію.

|| незак. прызыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прызы́ў, -ы́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«Ленінскі прызыў» (газ., Орша) 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Сталінскі прызыў» [газ., Касцюковіцкі падп. РК КП(б)Б] 8/15; 9/61

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)