Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыгрэ́цьсов., прям., перен. пригре́ть;
пад паўдня́ ~рэ́ла со́нца — к полу́дню пригре́ло со́лнце;
п. сірату́ — пригре́ть сироту́;
◊ п. змяю́ на (сваі́х) грудзя́х — пригре́ть змею́ на (свое́й) груди́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыгрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак.
1. Пачаць грэць. Падзьмуў паўднёвы вецер, прыгрэла сонца і ўвачавідкі пастракаціла поле на чорныя плямы.Пальчэўскі.Па-вясноваму прыгрэла сонца.Васілеўская.
2.каго-што. Нагрэць, сагрэць каго‑, што‑н. Красавік прыйшоў. Палі Сонейка прыгрэла, І на леташняй раллі Жыта зарунела.Грахоўскі.— Пакінь, Пакінь мне дачушку маю, Я ў салому яе спавію, Я прыгрэю яе сваім целам.Глебка.
3.перан.; каго. Разм. Аказаць прытулак каму‑н., праявіць чулыя адносіны да каго‑н., паклапаціцца аб кім‑н. Прыгрэць сірату. □ [Шота:] Ну, чаго ты прычапіўся: я, я! І я! Абодва добрыя цацы! Рады, што добрыя людзі прыгрэлі, даглядаюць.Губарэвіч.Мы свой кут у слязах пакідалі, Да цябе нас твой голас пазваў, Ты ўсіх нас прыгрэла, Масква!Броўка.
•••
Прыгрэць змяю (гадзюку) на (сваіх) грудзях — зрабіць дабро чалавеку, які пазней адплачвае няўдзячнасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)