прыгарну́ць, -арну́, -о́рнеш, -о́рне; -арні; -о́рнуты; зак.

1. што. Прыгрэбці, зграбаючы, сабраць каля чаго-н.

П. жар да чыгункоў.

2. што чым. Прыкрыць, прысыпаць чым-н.

П. зямлёй карэнне.

3. каго (што). 3 ласкаю, пяшчотай прытуліць да сябе.

П. дачку.

|| незак. прыго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгарну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгарну́ прыго́рнем
2-я ас. прыго́рнеш прыго́рнеце
3-я ас. прыго́рне прыго́рнуць
Прошлы час
м. прыгарну́ў прыгарну́лі
ж. прыгарну́ла
н. прыгарну́ла
Загадны лад
2-я ас. прыгарні́ прыгарні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгарну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыгарну́ць сов.

1. (что-л. сыпучее) пригрести́;

2. прижа́ть (к груди́), приласка́ть;

3. приюти́ть, приласка́ть;

4. перен., разг. (присвоить что-л.) загрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак.

1. што. Прыгрэбці, наблізіць да чаго‑н., сабраць каля чаго‑н. Прыгарнуць жар у печы да чыгуноў. □ А яны [дружбакі] ляжаць маўкліва, Быццам моцным сном заснулі, І зямлю з травою разам Пад галовы прыгарнулі. Калачынскі. // чым. Прыкрыць, прысылаць чым‑н. Прыгарнуць зямлёй карэнне. □ Сцёпка разварушыў вогнішча і прыгарнуў бульбу вуголлем. П. Ткачоў.

2. каго. З ласкаю, пяшчотаю прытуліць да сябе. Дубіцкі адной рукой прыгарнуў .. [жонку] да сябе, другой гладзіў яе валасы. Чарнышэвіч. Сарамліва .. [Марына] падышла да бацькі, і ён, прыгнуўшыся, прыгарнуў яе да сваіх грудзей. Чорны. Ніна смяецца. А мне так хочацца ўзяць яе на рукі, прыгарнуць, сказаць: «Ах, як добра, што ты будзеш жыць!..» Брыль. // перан. Аднесціся да каго‑н. добразычліва, спагадліва. — Для каго ж мы .. [Полю] гадавалі? Падабралі, прыгарнулі, прынялі ў сям’ю, як родную. Арочка. Можа, яшчэ хто з іх [суседзяў] прыйдзе дамоў, Каб паглядзець на прасторы палёў,.. Каб запытаць у сваіх у сірот, Як прытуліў, прыгарнуў іх народ. Танк. // перан. Прыблізіць, далучыць да сябе. Новага чалавека ў звяне стараліся прыгарнуць к сабе, спагадліва вучылі кожнай дробязі ў працы. Ермаловіч.

3. перан.; што. Разм. Завалодаць чым‑н., прысвоіць. — Канешне, мала табе — ты яшчэ і Едкавага [дабра] прыгарнуў! Скрыган. Ці тыя людзі ўсе паснулі, Якім зямелька трэба пільна?.. Ой, каб яна была прыхільна, Яе б даўно ўжо прыгарнулі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгарну́ць drücken vt (да чаго-н. auf, an A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыго́ртваць гл. прыгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыго́ртваць сов. (во множестве) пригрести́; см. прыгарну́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́горніца ’загнетак’ (ПСл). Да прыгарну́ць ’прысыпаць’, гл. гарну́ць, гарта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)