прыгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прыпомніць, узнавіць у памяці.

П. падрабязнасці здарэння.

2. каго-што. Напомніць, навесці на ўспамін.

Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.

3. што і каму. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!

|| незак. прыга́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгада́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгада́ю прыгада́ем
2-я ас. прыгада́еш прыгада́еце
3-я ас. прыгада́е прыгада́юць
Прошлы час
м. прыгада́ў прыгада́лі
ж. прыгада́ла
н. прыгада́ла
Загадны лад
2-я ас. прыгада́й прыгада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгада́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгада́ць сов.

1. вспо́мнить, припо́мнить;

2. напо́мнить;

3. упомяну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Узнавіць у памяці; прыпомніць. Як ні стараўся Лыкоўскі, падрабязнасцей сустрэчы прыгадаць не мог. Васілёнак. [Хлебнікава] прыгадала сваю вуліцу, знаёмых, свой дом, што стаіць на Сакалінай гары ў Маскве. Гамолка. — Ну, чый жа ты цяпер падданы? — прыгадаў .. [пану Крулеўскаму] дзед Талаш тое ж пытанне, што сам чуў колісь. Колас. Начальнік эксплуатацыі нават не прыгадаў, што ў распараджэнні інжынера быў тэлефон. Шынклер. // Прыпомніўшы, пазнаць, зразумець. Пятро не адразу прыгадаў, хто гэта жанчына. Пальчэўскі. Толькі, бадай, праз хвіліну [Клаўдзя] прыгадала: гэта ж Тася Хлябніцкая! Баранавых. Вася і Валерый прыгадалі: гэтак стары назваў гаспадара той сядзібкі, што стаіць наводшыбе. Б. Стральцоў.

2. Навесці на ўспамін, прымусіць успомніць што‑н. па асацыяцыі. Гэты вечар, што застыў на шыбах Сіняю каймой, Прыгадаў мне дальнія сялібы, Палісаднік мой. Тарас. Адышла з вачэй, адпала Невыносная журба, Многа сэрцу прыгадала Берасцяная труба. Броўка.

3. Прыпомніць каму‑н. зробленае з мэтай адпомсціць, пакараць. — Вабейка яшчэ прыгадае табе ўсё — пачакай... Хадкевіч. Ах ты, шашаль папяросы! — Прыгадаем табе гэта! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыгада́ць, прыгадва́ць ’узнавіць у памяці; прыпомніць’ (ТСБМ), прыгадава́ць ’гаварыць, лічыць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Сюды ж з далейшым развіццём семантыкі — ’прыдумаць; задумка’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг.), ’адшукаць; знайсці’: пригадай скорей верёвку, штоб взлезци (Нас.), таксама прыга́длівы ’знаходлівы’ (Нас.) і прыгада́ць ’дапамагчы; паспачуваць’: не плачь — мы твоей беде пригадаем (Дабрав., Кросны). Да гада́ць у значэнні (згодна з ТСБМ — размоўным) ’меркаваць’ (гл.), укр. пригада́ти ’ўзгадаць’, пригада́ти ’прыдумаць’. Спецыяльна гл. Булахаў, Развіццё, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгада́ць, прыга́дваць sich er¦nnern (што-н. an A); er¦nnern vt (што-н. an A); erwähnen vt (упамянуць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вспо́мнить сов. успо́мніць, прыгада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вспомяну́ть сов., прост. успо́мніць, прыгада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгада́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыгадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкі́даны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыгадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)