1. Вынесці прыгавор, назначыць якое‑н. пакаранне. Прыгаварыць да расстрэлу. □ Марціна судзілі ў лютым. Прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі.Чарнышэвіч.
2.зінф.Разм. Рашыць, вырашыць.
3.Разм. Дамовіцца з кім‑н. аб чым‑н.; угаварыць каго‑н. зрабіць што‑н. Галена дзве гадзіны стаяла на вялікай дарозе, кіламетраў за два ад Пераброддзя. І такі прыгаварыла падарожнага шафёра, што якраз гнаў машыну яшчэ далей за Перавоз.Чорны.
4.Уст. Прываражыць, прывярнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгавары́цьканц., юрыд. verúrteilen vt;
прыгавары́ць да пазбаўле́ння во́лі zur Fréiheitsstrafe verúrteilen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыгавары́ць ’назначыць пакаранне; рашыць, вырашыць; угаварыць, прываражыць, прывярнуць’ (ТСБМ), прыговоры́цца ’падлашчыцца, паддобрыцца ў размовах’ (ТС), прыгаво́рны ’хвароба, якую прыгаворваюць’ (Нар. Гом.). Да гавары́ць (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя бяссуфіксныя назоўнікі з працягам і развіццём семантыкі: прыгаво́р ’рашэнне суда, пастанова, рашэнне, меркаванне па якому-небудзь пытанню’ (ТСБМ, Др.-Падб.), пры́гавар ’ухвала (на вясковым сходзе)’ (Др.-Падб.), прігаво́р ’прыгавор’ (Бяльк.); прыгаво́р, звыч. мн. л. прыгаво́ры ’словы, якімі суправаджаюць якое-небудзь дзеянне; урокі’ (ТСБМ; маг., ЛА, 3), прыгаво́рны ’сурочаны’ (Байк. і Некр.), прыгаво́р ’прымаўка’ (брасл., даўг., в.-дзв., красл., лях., Сл. ПЗБ), прі́гывыр ’тс’ (Бяльк.); сюды ж памянш. прыгаво́рка, пры́гово́рка ’вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўжываюцца для ажыўлення гаворкі, прымаўка’ (Растарг., ТСБМ; гродз., в.-дзв., карэліц., Сл. ПЗБ; ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыгаво́рваць² гл.прыгаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
приговори́тьсов.прыгавары́ць; прысудзі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
умо́ўнанареч. усло́вно;
прыгавары́ць у. — приговори́ть усло́вно
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыгаво́рвацьIгл.прыгаварыць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)