прыві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., прыўе́цца; -віўся, -віла́ся, -ло́ся; зак.

Стаць звычайным, замацавацца.

Прывіліся навыкі да фізічнай працы.

|| незак. прывіва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыві́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прыўе́цца прыўю́цца
Прошлы час
м. прыві́ўся прыві́ліся
ж. прыві́лася
н. прыві́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час прыві́ўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыві́цца сов. приви́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыві́цца, прыўецца; пр. прывіўся, ‑вілася, ‑лося; зак.

Замацавацца, укараніцца, стаць звычайным. Ні класіцызм, ні рамантызм, ні сентыменталізм як творчыя метады не прывіліся ў беларускай літаратуры. «Полымя». Вось недзе ў часе вандровак і прывілося роду Абрама прозвішча Плотка. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыві́цца гл. прышчапіцца 2.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прыві́цца ’расліна бярозка’, прыві́туха ’тс’ (ТС). Ад прывіва́ць ’звіваць’; прыві́туха лён прывівае (ТС). Да віць, гл. наступнае слова. Параўн. рус. дыял. приви́тица ’расліна Calistogia, бярозка’ і іншыя славянскія назвы з гэтым коранем (Мяркулава, Очерки, 107–108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывіва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прывіцца.

2. Зал. да прывіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приви́ться сов.

1. прышчапі́цца;

2. перен. прыві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыві́ць, прывіва́ць ’прымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́цца ’часова жыць’ (Юрч.). Да віць2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывіва́цца I несов., возвр., страд. привива́ться; см. прыві́цца, прывіва́ць I

прывіва́цца II несов., страд. привива́ться; см. прывіва́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)