прывіле́я, -і, мн. -і, -ле́й, ж.

Выключнае права, ільгота.

Прывілеі ветэранам вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывіле́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прывіле́я прывіле́і
Р. прывіле́і прывіле́й
Д. прывіле́і прывіле́ям
В. прывіле́ю прывіле́і
Т. прывіле́яй
прывіле́яю
прывіле́ямі
М. прывіле́і прывіле́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прывіле́я ж. привиле́гия; преиму́щество ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прывіле́я, ‑і, ж.

Выключнае права, якім карыстаецца хто‑н. у адрозненне ад іншых. Дэлегацкія прывілеі. Саслоўныя прывілеі. □ Раз у год Лукаш меў адну прывілею: у дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ён мог рабіць усё, што захоча. Колас. Зусь расказаў мне, што тады, калі ў Рагазіне арганізаваўся калгас, Леўка, каб мець прывілеі, прыкінуўся інвалідам. Сабаленка.

[Лац. privilegium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывілея

т. 13, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прывіле́я ж. Privilg(ium) [-vi-] n -(e)s, pl Privilgi¦en; Vrrecht n -(e)s, -e, Snderrecht n (пераважнае права); Vergünstigung f -, -en (паблажка)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прывіле́я

(польск. przywilej, ад лац. privilegium)

1) перавага, дадатковае права, якога не маюць іншыя;

2) грамата, якая ў 14—17 ст. выдавалася асобам, класам, гарадам на выключныя правы ў карыстанні чым-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прывіле́я ’выключнае права, якім карыстаецца хто-небудзь у адрозненне ад іншых’ (Бяльк., ТСБМ), прывіле́й ’права ўвогуле, якое засноўваецца на пісьмовым дакуменце; прывілея’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Працягвае ст.-бел. привилеи (Грамата Вітаўта 1388 г.), привилей, прывилей, привелей, привилий, привилье, прывилье ’ўрадавы ўказ, прывілея’ (з 1434 г.), якое са ст.-польск. przywilej (1393 г.) < лац. prīvilēgium (Булыка, Лекс. запазыч., 57). Таксама з польскай і іншыя ўсходнеславянскія формы: рус. смал. приви́лье ’павяленне, указ; прывілея’, укр. привіле́й, привиле́йпрывілея’ (Фасмер, 3, 363; ЕСУМ, 4, 569; Банькоўскі, 2, 954).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывіле́я

(польск. przywilej, ад лац. privilegium)

перавага, дадатковае права, ільгота (напр. карыстацца прывілеямі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэрагаты́ва, -ы, мн. -ы, -ты́ў, ж. (кніжн.).

Выключнае права, прывілея дзяржаўнага органа, службовай асобы.

Прэрагатывы ўлады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)