пру́ткі, -ая, -ае.

1. Тое, што і пругкі.

Пруткія галіны дрэва.

2. Жорсткі, цвёрды.

Калошы былі мокрыя і пруткія.

|| наз. пру́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пру́ткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пру́ткі пру́ткая пру́ткае пру́ткія
Р. пру́ткага пру́ткай
пру́ткае
пру́ткага пру́ткіх
Д. пру́ткаму пру́ткай пру́ткаму пру́ткім
В. пру́ткі (неадуш.)
пру́ткага (адуш.)
пру́ткую пру́ткае пру́ткія (неадуш.)
пру́ткіх (адуш.)
Т. пру́ткім пру́ткай
пру́ткаю
пру́ткім пру́ткімі
М. пру́ткім пру́ткай пру́ткім пру́ткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пру́ткі

1. упру́гий;

2. упруги́й; туго́й;

~кія но́гі — упру́гие (туги́е) но́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пру́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Цвёрды, але гнуткі. Свежае, яшчэ пруткае ржышча пахла жытам. Лобан. Шамцяць жыты неяк ціха-звонка, так шамцяць хіба яшчэ толькі пругкія густыя чараты на рацэ. Мурашка. Пазвоньвае пруткімі голлямі клён. Бялевіч. // Спружыністы, лёгкі ў рухах. [Старавойтаў] сярэдняга росту, сухі, але яшчэ пруткі. Гурскі. Пругкія Рыгоравы рукі здрыгануліся ад штуршка, але ён не выпусціў лемяша з зямлі. Гартны.

2. Жорсткі, каляны; цвёрды. Калошы былі мокрыя і пругкія, як бляха, і закасваць іх было няспрытна. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пру́ткі разм гл пругкі

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пру́ткі ’цвёрды, але гнуткі’; ’жорсткі, каляны, цвёрды’ (ТСБМ, Шат., докш., Янк. Мат.), ’дзябёлы, моцны’ (Сл. ПЗБ), ’пругкі’ (Сл. ПЗБ), пру́ткасць ’пругкасць’ (воран., Сл. ПЗБ), пру́тко ’туга’ (брэсц., Нар. лекс.), прутчэ́ць ’мацнець’ (Сцяшк. Сл.). Рус. дан. пру́ткий ’гнуткі’. Да прут1. Але пру́тка ’хутка, імкліва’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) з прудкі (гл.); параўн. Брукнер (436), які польск. prętki лічыць вынікам адбітку вымаўлення ў правапісе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пруто́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пруто́к пруткі́
Р. прутка́ прутко́ў
Д. прутку́ прутка́м
В. пруто́к пруткі́
Т. прутко́м прутка́мі
М. прутку́ прутка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вяза́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для вязання.

Вязальная машына.

Вязальныя пруткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упру́гий пру́ткі, пру́гкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяза́льный вяза́льны;

вяза́льные спи́цы пруткі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)