проціпажа́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. проціпажа́рны проціпажа́рная проціпажа́рнае проціпажа́рныя
Р. проціпажа́рнага проціпажа́рнай
проціпажа́рнае
проціпажа́рнага проціпажа́рных
Д. проціпажа́рнаму проціпажа́рнай проціпажа́рнаму проціпажа́рным
В. проціпажа́рны (неадуш.)
проціпажа́рнага (адуш.)
проціпажа́рную проціпажа́рнае проціпажа́рныя (неадуш.)
проціпажа́рных (адуш.)
Т. проціпажа́рным проціпажа́рнай
проціпажа́рнаю
проціпажа́рным проціпажа́рнымі
М. проціпажа́рным проціпажа́рнай проціпажа́рным проціпажа́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

проціпажа́рны противопожа́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проціпажа́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання або тушэння пажару. Проціпажарныя мерапрыемствы. Проціпажарная тэхніка. Проціпажарныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Фантыналіс проціпажарны (расліна) 7/296—297 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

проці...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. процідзеяння чаму-н., напр.: процідэсантны, процігрыпозны, проціпажарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ФАНТЫНА́ЛІС (Fontinalis),

род брыевых імхоў сям. фантыналіевых. Каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды Ф.: гіпнападобны (F. hypnoides) і проціпажарны (F. antipyretica). Растуць на камянях, каранях і ствалах дрэў у праточнай і стаячай вадзе.

Двухдомныя лістасцябловыя расліны, утвараюць цёмна-зялёныя або бураватыя дзярнінкі. Сцёблы галінастыя, акруглыя або тупавата-рабрыстыя, даўж. да 50 см. Лісце суцэльнакрайняе, шырокаяйцападобнае або вузкаланцэтнае. Каробачка авальная, па ўкарочанай ножцы, каўпачок маленькі, канічны.

Фантыналіс проціпажарны.

т. 16, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рэмі́за ’памяшканне, у якім захоўваўся проціпажарны інструмент’ (Скарбы). З польск. remiza ’дэпо’, параўн. таксама чэш., славац. remiza ’вазоўня. Крыніца — ням. Remíse ’тс’ < фр. remise ’тс’ (Махэк₂, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РАСЛІННАСЦЬ ВАДАЁМАЎ.

Відавы састаў раслінных супольнасцей, што фарміруюць асацыяцыі, фармацыі і тыпы воднай расліннасці, адносяць да розных таксанамічных катэгорый. У аквафлоры Беларусі адзначана 260 відаў вышэйшых раслін і больш за 2 тыс. відаў водарасцей. Вышэйшыя водныя расліны, у склад якіх уключаны і травяністыя кветкавыя аднадольныя расліны, анатамічна і марфалагічна прыстасаваныя да жыцця ў водным асяроддзі. Глыбіня месцазнаходжання расліннасці (у сярэднім да 3—4, зрэдку да 6—10 м) залежыць ад празрыстасці вады.

У прыбярэжнай зоне растуць асокі, шабельнік балотны, цыкута ядавітая, аер балотны, капытнік балотны. У земнаводнай зоне (да глыбіні 0,5 м) трапляюцца плюшчай галінасты, шабельнік трыпутнікавы, стрэлкаліст, хвошч багнавы, рагоз, касач, У зоне паветрана-водных раслін (глыбіня вадаёма 1,5—2 м) знаходзяцца трыснёг, чарот азёрны, рагозы, хвашчы, маннік вадзяны. У зоне раслін з вадаплаўным лісцем (глыбіня 2—3 м) растуць гарлачык жоўты, гарлачык белы, драсён земнаводны, рдзест плывучы. Зона шыракалістых рдзестаў у вадаёмах з празрыстай вадой дасягае глыбіні 5 м. У зоне водных імхоў і водарасцей (глыбіня да 10 м, напр., воз. Нарач) утвараюцца падводныя лугі з імхоў (у асноўным фантыналіс проціпажарны) і водарасцей (пераважна харавых — хара, нітэла, нітэлопсіс). У расліннасці вадаёмаў і вадацёкаў шмат рэдкіх відаў, занесеных у Чырв. кнігу. Шэраг відаў вылучаны для прафілактычнай аховы. 34 віды водных сасудзістых раслін маюць гаспадарчую каштоўнасць.

Усе віды аквафлоры — аўтатрофныя арганізмы, што ствараюць першасную прадукцыю і вызначаюць функцыянаванне іншых (гетэратрофных) узроўняў экасістэмы. Яны адыгрываюць першарадную ролю ў аэрацыі вадаёмаў, іх самаачышчэнні; некаторыя з іх здольныя паглынаць з вады і назапашваць таксічныя рэчывы. Такія індыкатарныя арганізмы выкарыстоўваюць у сістэмах біялагічнага аналізу якасці вады, маніторынгу і кантролю стану асяроддзя. Празмернае развіццё воднай расліннасці прыводзіць да другаснага забруджвання, «цвіцення» вады і пагаршэння стану водных экасістэм.

Літ.:

Катанская В.М. Высшая водная растительность континентальных водоемов. Методы изучения. Л., 1981;

Михеева Т.М. Альгофлора Беларуси = Algal flora of Belarus: Таксоном. кат. Мн., 1999;

Гигевич Г.С., Власов Б.П., Вынаев Г.В. Высшие водные растения Беларуси;

Экол.-биол. характеристика, использование и охрана. Мн., 2001.

Т.​М.​Міхеева.

Расліннасць вадаёмаў: 1 — аер звычайны; 2 — палушнік азёрны; 3 — стрэлкаліст звычайны; 4 — гарлачык жоўты; 5 — капытнік балотны; 6 — рдзест плывучы; 7 — альдраванда пухіраватая; 8 — хвошч прырэчны; 9 — лотаць балотная; 10 — рагоз шыракалісты; 11 — рагаліснік апушчаны; 12 — шышняк кальчаковы; 13 — трыснёг звычайны.

т. 18, кн. 2, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)