про́сты, -ая, -ае.

1. Аднародны па саставе, не састаўны.

Простае рэчыва.

2. Не складаны, не цяжкі, лёгка даступны для разумення.

Простае рашэнне.

3. Без асаблівых хітрасцей, не мудрагелісты.

Простая абстаноўка ў кватэры.

4. Не першасортны, грубы па якасці.

Мука простага памолу.

5. Які не вызначаецца сярод іншых, самы звычайны.

П. смертны.

Простыя людзі жадаюць міру.

6. Звычайны, не заказны (пра пісьмо, бандэроль і пад.).

7. Прастадушны, няхітры, не ганарлівы.

Не саромцеся яго, ён чалавек п.

8. Які належыць да непрывілеяваных класаў, не дваранскі (уст.).

П. народ.

9. Прамы, без выгібаў.

Дарога простая, як страла.

10. Пра каня: не спутаны (разм.).

Простая мова — у граматыцы: чужая мова, перададзеная без змен, ад імя гаворачага.

Простым вокам — без дапамогі аптычных прыбораў.

|| памянш. про́сценькі, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.).

|| наз. прастата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 2, 3 і 7 знач.).

Святая прастата — пра вельмі наіўнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

про́сты

1. в разн. знач. просто́й; (несложный, обычный — ещё) нехи́трый, незате́йливый, немудрёный, незамыслова́тый;

п. механі́зм — просто́й механи́зм;

~тае рашэ́нне — просто́е реше́ние;

~тае палатно́ — просто́е полотно́;

п. чалаве́к — просто́й челове́к;

~тая бандэро́ль — проста́я бандеро́ль;

п. фасо́н — просто́й (незате́йливый, немудрёный, незамыслова́тый) фасо́н;

п. сюжэ́т — просто́й (незате́йливый, немудрёный, незамыслова́тый) сюже́т;

2. (без претензий) просто́й; бесхи́тростный; прямо́й;

3. (о глазе) просто́й, невооружённый;

4. (ровный, без изгибов) прямо́й;

5. (откровенный) прямо́й;

п. адка́з — прямо́й отве́т;

6. разг. (о лошади) неспу́танный;

~тая мо́ваграм. пряма́я речь;

п. перы́яд — просто́й пери́од;

п. сме́ртны — просто́й сме́ртный;

прасце́й про́стага — про́ще просто́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

про́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Аднародны па саставу, элементарны; не складаны, не састаўны. Простае рэчыва. Просты арганізм. Просты лік.

2. Не складаны, не цяжкі для разумення, выканання, рашэння. Простая справа. Простае рашэнне. □ Цяпер я адчуў, што гэта дарога не такая простая і лёгкая, якою здавалася мне дома. Колас. — Але чым мы горшыя за іх? — Маці не магла адказаць на гэтае справядлівае простае пытанне. Шамякін.

3. Без асаблівых упрыгожанняў; не мудрагелісты, не вычварны. Сям-там узвышаліся ў рыштаваннях пабудаваныя ўжо гмахі простых, прыгожых дамоў. Карпаў. Кракталі жабы. Было нешта смутнае і жалобнае ў гэтай простай і аднатоннай іх песні.. Колас. Простыя, задушэўныя і шчырыя радкі.. змяняліся мужнымі і гнеўнымі словамі, у якіх бурліла нянавісць да прыгнятальнікаў. С. Александровіч.

4. Грубы па якасці; недастаткова апрацаваны. Мука простага памолу. □ Аснову для каптуроў маці рабіла з простага палатна. Бядуля. Новая мэбля, нефарбаваная, простая, відаць, работа чарніцкіх местачковых майстроў, была дасціпна парасстаўляна на сваім месцы. Чорны.

5. Які нічым не вызначаецца сярод іншых; звычайны. — Раз ты сельсаветчык, то ты можаш распараджэнне даваць. — Што ты гэта! Што я начальнік які ці што? Я просты чалавек. Чорны. Па задзірыстым тоне Цімоха і косых позірках астатніх мужчын Валюжынец зразумеў, што гэта не просты жарт. Б. Стральцоў.

6. Звычайны, не заказны (пра пісьмо, бандэроль і пад.).

7. Няхітры, прастадушны, адкрыты, не ганарлівы. [Дар’я:] — Я марыла, што муж у цябе будзе чалавек просты, свойскі... Шамякін. Пятроўна павяла [Хіму] на сход работніц з фабрыкі. Усе яны былі простыя, знаёміліся з Хімаю, расказвалі аб сваім жыцці. Каваль.

8. Разм. Наіўны, недалёкі. Простыя вельмі людзі яны: вераць нават у нячыстую сілу. Бядуля.

9. Уст. Які належыць да непрывілеяванага класа, саслоўя. Асцярожна, пан Канеўскі! Будзе ліха, будзе, Не забудзься, што сумленне ёсць і ў простым людзе! Купала. // Які належыць да працоўнай часткі грамадства; працоўны. Простыя людзі стварылі Дзяржаву на ўсходзе. Куляшоў.

10. Прамы, роўны, без выгібаў. Улетку .. [Тамара з Юркам] выпраўляліся на шашу, якая ідзе паўз самую вёску, простая, як страла. Ермаловіч. Бацькавы забінтаваныя ногі ляжалі простыя і тоўстыя, як бярвенні. Крапіва.

11. Яўны, адкрыты. — Падумаць трэба, — ухіліўся Мартын ад простага адказу. Колас.

12. Разм. Не спутаны (пра каня). — Кось, кось, кось!.. — крычыць малы, ідучы за простым канём, выставіўшы шапку, каб падманіць, што дасць аўса. Калюга.

•••

Простая мова гл. мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сты

1. infach;

2. (звычайны) gewöhnlich, infach, schlicht; beschiden (сціплы); natürlich (натуральны);

3. (не састаўны):

про́сты сказ ein infacher Satz;

4. (скіраваны наўпрост) gerde, ufrecht; dirkt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Про́сты ’элементарны, аднародны па саставу’, ’не складаны для разумення’, ’грубы па якасці’, ’няхітры, адкрыты, неганарлівы’, ’звычайны, негатунковы’, ’прамы, роўны’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Бір. Дзярж., Шн. 2, Выг., Шатал., Сл. ПЗБ, ТС, Клім.), ’свабодны’ (Нас.), ’слабы, некруты (аб пражы)’ (Уладз.), ст.-бел. простый ’свабодны, вольны’ (Ст.-бел. лексікон). Рус. просто́й, укр. про́стий, ст.-рус. простъ ’прамы, адкрыты, свабодны, просты’, ст.-слав. простъ ’прамы, просты’, польск., в.-луж. prosty, н.-луж. pšosty, чэш., славац. prostýпросты, прамы’, серб.-харв. про̏ст ’няхітры, просты; дараваны, памілаваны’, славен. pròst ’натуральны, свабодны, звычайны, просты’, балг., макед. простпросты, нявыхаваны’. Прасл. *pro‑stъ ад pro‑ (гл. пра- і *sto‑). Апошняе параўноўваюць з літ. ãpstas ’багацце’, apstùs ’багаты, шчодры, шырокі’, atstùs ’аддалены’, лат. nuôst ’прэч’ (< *nuo‑stu), ст.-інд. sụṣthú‑ ’які знаходзіцца ў добрым стане’, оск. trstus ’сведка’, ст.-в.-ням. ewist ’аўчарня’. Першаснае значэнне *prosthos ’тое, што выступае; той, які выступае’, параўн. ст.-інд. prastha‑ ’горная раўніна, плошча’, ірл. ross ’лес, мыс’ (гл. Фасмер, 3, 380). Іншыя версіі: Міклашыч (321) выводзіў слав. *prostъ з *prostrъ ’разасланы’ і набліжаў да прастор і роднасных; Махэк₂ (485) роднаснымі славянскаму слову лічыў літ. prantù, pratau, pràsti ’прывыкаць’ (г. зн. *prostъ з *prot‑tos), аднак пры гэтым цяжка вытлумачыць яго семантыку. Паводле Аткупшчыкова (Балто-слав. иссл., 1984, 94–95), роднаснае літ. prãstas, лат. prastsпросты; дрэнны’, літ. pràsti ’прывыкаць’, таксама Банькоўскі, 2, 788. Трубачоў (ЭССЯ, 13, 137–138) адносіць другую частку слова да *stojati (гл. стаяць) аналагічна да ku‑stъ ’куст’. Гл. таксама Шаўр, Slavia, 50, 52–60; Гомалкава, Studia Etym. Brun., 1, 71. Паводле Сноя₂ (586), першасная семантыка — ’які стаіць спераду’, параўн. про́сто ’насупраць’: просто хаты (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прастата́ гл. просты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прасце́цкі, -ая, -ае (разм.).

Дабрадушны і просты, не цырымонны.

П. выгляд.

П. хлопец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

немудраге́лісты, -ая, -ае (разм.).

Самы звычайны, просты; прымітыўны.

Н. інструмент.

|| наз. немудраге́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

просте́цкий прасце́цкі, про́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

чэрнь¹, -і, ж., зб. (уст., зневаж.).

Просты народ, людзі, якія належалі да ніжэйшых непрывілеяваных слаёў грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)