про́сека

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. про́сека про́секі
Р. про́секі про́сек
Д. про́сецы про́секам
В. про́секу про́секі
Т. про́секай
про́секаю
про́секамі
М. про́сецы про́секах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́сека прасе́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Тое, што і прасека. Але просека вось ужо канчаецца, уперадзе пачынае адсвечваць блакітны небасхіл. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сека ж. гл. прасека

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

просека

Том: 29, старонка: 218.

img/29/29-218_1086_Просека.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

прасе́ка ж. про́сека

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прасе́ка ’ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад.’ (ТСБМ), гл. і про́сека. Да прасякаць, сячы (гл.). Аб гэтых словах як дарожных тэрмінах гл. Куркіна (Этимология–1968, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасе́ка Ачышчаная ад лесу і кустоў паласа ў лесе, якая раздзяляе лясныя кварталы, служыць граніцай участка, дарогай (БРС). Тое ж просека (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прага́л, прагалак, прага́ліна, прога́ліна, прогу́ліна, прага́н, праго́л ’незарослае дрэвамі месца ў лесе, палянка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мік., Шат.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС), ’праталіна’, ’абсеў’, ’лапіна з вымаклым збожжам’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Рус. прога́л, прога́ль, прога́лина ’прагаліна’, укр. прога́линапросека ў лесе, палянка’, прога́льовина ’палянка ў лесе’, прага́люватина ’абсеў сярод збожжа’. Дэрыват ад усх.-слав. прогалити, параўн. рус. прога́лить ’агаліць, ачысціць месца ад хмызняку’, звязана чаргаваннем з голы (гл. Фасмер, 3, 372). Гл. яшчэ гала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаз ’лясная сцежка’ (Бяд.), ’улюбёнае месца пераходу звера’ (Сцяшк., Інстр. 2), ’праход у сцяне, у плоце’ (Гарэц.), ’уваход у яму, склеп’ (Інстр. 2, Сцяшк., ТСБМ), паст. ’адтуліна ў столі для праходу на гару’, лазы ’дзверцы ў склепе’ (Сл. паўн.-зах.), лазам лазіць ’настойліва лезці’ (Шат.). Укр. лаз ’лясны праход звяроў’, ’лясная паляна’, ’расчышчаеце месца ў горным лесе для агарода’, ’пралаз’, гуц. ’луг’, лемк. u̯azy ’зарослыя кустамі лугі’, рус. лаз ’сцежка лясных звяроў’, ’лясная сцежка’, лазы́ ’пралаз’, ла́зи́на ’ляды’, польск. łaz, łazy ’ляды’, н.-луж. łaz, łazy ’тс’, чэш. láz, laz ’тс’, ’поле ля лесу’, славац. laz, lazy ’ляды на склонах гор’, ’хутары на лядах’, славен. lȃz, серб.-харв. ла̏з, ла̑з, макед. лазпросека’, ’ляда’. Прасл. lazъ ’ляда’. Ад laziti > лазіць (гл.). Падрабязней гл. Фасмер, 2, 448–9; Слаўскі, 5, 56–60; Куркіна (Этимология–1968, 93), Сэндзік, Term roln., 66–68, 100–105. Кабылянскі (Мовознавство, 6, 1981, 46) памылкова адносіць лаз да ліку славянскіх балкана-карпатызмаў, параўноўваючы яго з рум. laz ’цаліна, расчышчанае месца для раллі’, lăzuíre ’расцяроб (лесу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)