Прада́ць ’аддаць за пэўную плату’, ’здрадзіць’ (ТСБМ), прода́ць ’тс’ (ТС). Рус.прода́ть, укр.прада́ти, ст.-рус.продати, польск.sprzedać, але старое przedajny ’прадажны’, чэш.prodati, славац.predat, серб.-харв.про́дати, славен.prodáti, балг.прода́м ’прадаць’. Відаць, ужо прасл.*prodati (Трубачоў, Проспект, 721). З *pro‑ (гл. пра-) і *dati ’даць’.