пра́шчнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пра́шчнік пра́шчнікі
Р. пра́шчніка пра́шчнікаў
Д. пра́шчніку пра́шчнікам
В. пра́шчніка пра́шчнікаў
Т. пра́шчнікам пра́шчнікамі
М. пра́шчніку пра́шчніках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пра́шчнік м., ист. пра́щник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́шчнік, ‑а, м.

Гіст. Воін, узброены прашчай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́щник ист. пра́шчнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРА́ШЧА,

старажытная кідальная зброя. Ручная П. — рэмень з пашыранай сярэдняй часткай або кароткая палка з расколінай ці пятлёй, куды клалі шарападобны камень або металічны снарад, у т. л. гранату. Пасля раскручвання П. і выпускання аднаго канца снарад ляцеў да 150 м. П. выкарыстоўвалася ў арміях Стараж. свету (у Егіпце, Грэцыі, Рыме і інш.); разнавіднасць П. захавалася ў плямён Аўстраліі, Афрыкі, Акіяніі да пач. 20 ст. П. выкарыстоўвалася і ў кідальных машынах — парабалістах.

Прашчы: 1 — скураная з Эрытрэі. Канец 19 ст.; 2 — плеценая з двухколернага шнура. Манголія; 3 — плеценая з Гавайскіх астравоў. 18 ст.; 4 — старажытны воін-прашчнік.

т. 13, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)