прачына́цца гл. прачнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачына́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прачына́юся прачына́емся
2-я ас. прачына́ешся прачына́ецеся
3-я ас. прачына́ецца прачына́юцца
Прошлы час
м. прачына́ўся прачына́ліся
ж. прачына́лася
н. прачына́лася
Загадны лад
2-я ас. прачына́йся прачына́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прачына́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прачына́цца несов., прям., перен. просыпа́ться, пробужда́ться; см. прачну́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прачына́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прачнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.

1. Перастаць спаць, прабудзіцца.

Дзіця прачнулася рана.

У грудзях прачнулася нянавісць (перан.).

2. перан. Ажывіцца, прыйсці ў рух.

Вёска прачнулася.

|| незак. прачына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пробужда́ться

1. (просыпаться) прачына́цца, абуджа́цца;

2. перен. абуджа́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

просыпа́тьсяII несов. (к просну́ться) прям., перен. прачына́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗВЯ́ЗКА,

дзеяслоў са страчаным ці аслабленым лексічным значэннем, які ўваходзіць у састаўны выказнік як службовае слова. Выражае сувязь іменнай часткі выказніка з дзейнікам, У сучаснай бел. мове ёсць З. незнамянальныя («быць», «з’яўляцца»), паўзнамянальныя («станавіцца», «рабіцца», «выглядаць», «здавацца»), знамянальныя («ісці», «хадзіць». «прачынацца», «сядзець», «спыняцца»).

т. 7, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

przebudzać się

незак. прачынацца, абуджацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прасіна́ццапрачынацца’ (Янк. 1), укр. просипатися ’тс’. Ітэратыў да праспацца (гл.). Ці не сюды і назва месяца прасл. *prosinbCb, параўн. укр. прасіпець ’студзень; снежань’, ст.-польск. prosiniec, чэш. prosinec, серб.-харв. просинац ’снежань’, славен. prosinec ’студзень’, ст.-слав. просиньць ’тс’, для якіх значэнне ’ажываць, прачынацца’ больш падыходзіць, чым сувязь з *sijati ’ззяць’, *sinǫti ’заззяць’, згодна з найбольш прыбітай этымалогіяй (гл. Фасмер, 3, 377; Сной₂, 585 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)