прачну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.

1. Перастаць спаць, прабудзіцца.

Дзіця прачнулася рана.

У грудзях прачнулася нянавісць (перан.).

2. перан. Ажывіцца, прыйсці ў рух.

Вёска прачнулася.

|| незак. прачына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)