працягну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. працягну́ праця́гнем
2-я ас. праця́гнеш праця́гнеце
3-я ас. праця́гне праця́гнуць
Прошлы час
м. працягну́ў працягну́лі
ж. працягну́ла
н. працягну́ла
Загадны лад
2-я ас. працягні́ працягні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час працягну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

працягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні; -я́гнуты і -я́гнены; зак.

1. каго-што. Цягнучы, перамясціць.

П. сані па снезе.

2. што. Нацягнуць на якой-н. адлегласці або ўздоўж чаго-н., пракласці на якую-н. адлегласць.

П. тэлефонную лінію.

3. што. Выцягваючы, выставіць у якім-н. напрамку.

П. рукі.

П. ногі (таксама перан.: памерці; разм.).

4. што. Прапусціць праз вузкую адтуліну, уцягнуць у што-н.

П. нітку ў іголку.

5. што. Дамагчыся прыняцця недазволенымі метадамі (разм., неадабр.).

П. рэзалюцыю на сходзе.

6. што. Зрабіць даўжэйшым, павялічыць тэрмін чаго-н.

П. лінію алоўкам.

П. заняткі.

7. што. Прымусіць доўга гучаць; вымавіць павольна, працяжна.

П. ноту.

8. што. Прадоўжыць, узнавіць пасля перапынку.

П. сход.

9. перан., каго (што). Раскрытыкаваць, публічна абсмяяць (разм.).

П. у газеце.

10. Праіснаваць, пражыць (разм.).

Гэты хворы доўга не працягне.

|| незак. праця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—6, 8 і 9 знач.).

|| наз. праця́г, -у, м. (да 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працягну́ць сов.

1. (таща волоком) протащи́ть, проволо́чь, проволочи́ть;

2. протяну́ть, провести́;

п. тэлефо́нную лі́нію — протяну́ть телефо́нную ли́нию;

3. протяну́ть, простере́ть;

п. ру́кі — протяну́ть (простере́ть) ру́ки;

4. (пронести, продвинуть между чем-л.) протащи́ть;

5. протяну́ть;

п. но́ту — протяну́ть но́ту;

6. продли́ть, продо́лжить;

п. заня́ткі — продли́ть (продо́лжить) заня́тия;

7. (удлинить) продо́лжить; продли́ть;

п. ры́су — продо́лжить (продли́ть) черту́;

8. (прожить, просуществовать) протяну́ть;

ён до́ўга не ~ця́гне — он до́лго не протя́нет;

9. (сквозь узкое отверстие) проде́ть;

п. ні́тку — проде́ть ни́тку;

10. разг. (раскритиковать в печати) протяну́ть, продёрнуть, протащи́ть;

11. разг. (заставить принять) протащи́ть;

п. рэзалю́цыю — протащи́ть резолю́цию;

п. руку́ дапамо́гі — протяну́ть ру́ку по́мощи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак.

1. каго-што. Цягнучы, перамясціць у якім‑н. напрамку або на якую‑н. адлегласць. Працягнулі трохі валы дубовыя сані па пяску ды сталі, як укапаныя. Якімовіч. / у безас. ужыв. І ўсё ж удар быў нечаканы — Мікола адразу ж паваліўся і яго трохі працягнула па глыбокім снезе. Новікаў.

2. што. Выцягнуць, выпрастаць (руку, нагу і пад.). Ладуцька працягнуў руку і лёгка тузануў Зайцава за край гімнасцёркі. Кулакоўскі. // Паднесці, падаць выцягнутай рукой. — Вось, вазьмі, Андрэйка, — працягнула мне дзяўчына невялікі пакунак. Даніленка. А праз некалькі дзён, у нядзелю, прыйшоўшы з мястэчка, бацька паклікаў мяне з двара і працягнуў новенькі жоўты буквар. Ляўданскі.

3. што. Пацягнуць, расцягнуць упоперак чаго‑н. або ў якім‑н. напрамку. Мітынг адкрыў Васіль Лазавенка.. Дзяніс Гоман і Максім у гэты момант працягнулі на мастку істужку. Шамякін. // Правесці, пракласці. Працягнуць тэлефонную лінію. Працягнуць дарогу. □ Намаганні Максіма хутчэй працягнуць лінію да Лядцаў былі дарэмныя. Шамякін. Мікола зрабіў столік пад бачкі і ванначкі, выпрасіў у мамы і перанёс туды невялічкі куфэрак, працягнуў электраправодку. Шыловіч.

4. каго-што. Прапусціць, правесці праз што-н; уцягнуць у што‑н. Працягнуць нітку ў іголку. □ Не заўсёды ўдавалася працягнуць лодку цераз гэтыя заломы. Прыходзілася рассякаць бярвенні, што збіліся тут у кучу, або з дапамогай агню прапальваць у іх праходы. Гавеман. // што. Дамагчыся прыняцця недазволенымі метадамі (пастановы, рашэння і пад.). Працягнуць рэзалюцыю на сходзе. // Спец. Вырабіць, прапускаючы метал праз адтуліну патрэбнага памеру. Працягнуць дрот.

5. што. Спец. Апрацаваць дэталь працяжкай (у 2 знач.).

6. чым. Правесці чым‑н. па якой‑н. паверхні. Хомчык устаў. Па салдацкай звычцы працягнуў пальцамі па поясу і паправіў гімнасцёрку. Пестрак. Сыпаліся слёзы, Беглі над прыполам, Быццам хто па сэрцу Працягнуў нажом. Броўка.

7. што. Прымусіць доўга гучаць. Працягнуць ноту. // Працяжна вымавіць, сказаць што‑н. — Тпру-у, — працягнула Вера. Кулакоўскі. — Я хачу сма-а-ч-нага-а — працягнула .. [дзяўчынка]. Васілевіч.

8. што. Прадоўжыць, узнавіць пасля перапынку. [Ладынін:] — Таварышы, аб усім іншым пасля. Працягнем наш сход. Шамякін. Ну дык зноў працягнем наш паядынак, яшчэ і яшчэ раз уп’ёмся радасцю барацьбы. Гарбук.

9. каго-што. Разм. Раскрытыкаваць, абсмяяць (звычайна ў друку). — Кабеты, Чаго стаім? Не час, У вусную газету Яшчэ працягнуць нас. Калачынскі.

10. Пражыць, праіснаваць некаторы час. «Не працягне бацька больш дня», — падумаў Васіль і адчуў, што на вачах закіпелі слёзы. Даніленка. — На нішчымніцы доўга не працягне, ды пры такой яшчэ цяжкай рабоце... Пальчэўскі.

•••

Ногі працягнуць (выцягнуць, выпруціць, выпрастаць) — памерці.

Працягнуць руку дапамогі каму — тое, што і падаць руку дапамогі каму (гл. падаць).

Як руку працягнуць — вельмі блізка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працягну́ць

1. (нацягнуць) spnnen vt, usspannen vt, zehen* vt;

2. (падаць) (us)strcken vt;

працягну́ць руку́ die Hand usstrecken;

працягну́ць каму-н. руку́ die Hand richen (D);

3. (рабіць далей, не спыняючыся) witermachen аддз. vt; frtfahren* vi; frtsetzen vi; witerführen vt;

ён працягну́ў размо́ву er stzte das Gespräch fort;

ён працягну́ў пра́цу er stzte die rbeit fort

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

забарса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. што.

Працягнуць аборы ў вушкі лапця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проволочи́ть сов.

1. правалачы́, працягну́ць;

2. (протянуть время) разг. працягну́ць, прамарнава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

продли́ть сов. працягну́ць, прадо́ўжыць; (отсрочить) адтэрмінава́ць;

продли́ть заня́тия працягну́ць заня́ткі;

продли́ть больни́чный лист працягну́ць (прадо́ўжыць, адтэрмінава́ць) бальні́чны ліст;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасцягну́ць

працягнуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасцягну́ прасця́гнем
2-я ас. прасця́гнеш прасця́гнеце
3-я ас. прасця́гне прасця́гнуць
Прошлы час
м. прасцягну́ў прасцягну́лі
ж. прасцягну́ла
н. прасцягну́ла
Загадны лад
2-я ас. прасцягні́ прасцягні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прасцягну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пацалу́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Дакрананне вуснамі да каго-, чаго-н. як праяўленне любові, ласкі і пад.

Гарачы п.

Працягнуць руку для пацалунка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)