працаўні́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. працаўні́к працаўнікі́
Р. працаўніка́ працаўніко́ў
Д. працаўніку́ працаўніка́м
В. працаўніка́ працаўніко́ў
Т. працаўніко́м працаўніка́мі
М. працаўніку́ працаўніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

працаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто працуе.

Сумленны п.

2. Работнік якой-н. галіны, сферы працы.

Працаўнікі навукі.

|| ж. працаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працаўні́к, -ка́ м. рабо́тник, тру́женик;

кваліфікава́ны п. — квалифици́рованный рабо́тник;

сумле́нны п. — че́стный рабо́тник (тру́женик)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працаўні́к, ‑а, м.

1. Той, хто працуе. Усіх сумленных, па-сапраўднаму актыўных і надзейных працаўнікоў цяжка і пералічыць. Кулакоўскі. Была ў доктара адзіная слабасць — добрасумленнаму працаўніку многае мог дараваць. Шамякін.

2. чаго ці які. Работнік якой‑н. галіны, сферы працы. Працаўнікі навукі. З кожным днём становіцца лепшым жыццё працаўнікоў калгаснай вёскі. □ Адзін з рэдакцыйных працаўнікоў папрасіў, каб кожны расказаў пра сябе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаўні́к м Wrktätige (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уме́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Умелы працаўнік, майстар.

Народны ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лясні́к, лясніка́, мн. ляснікі́; лясніко́ў, м.

Вартаўнік лесу; працаўнік лясной гаспадаркі.

Працаваць лесніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

employee [ɪmˈplɔɪi:, ˌemplɔɪˈi:] n. слу́жачы; слу́жачая; службо́вец; працаўні́к; працаўні́ца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

працаўні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да працаўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарсця́нік, ‑а, м.

Працаўнік шарсцяной прамысловасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)