прафе́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Асноўны род заняткаў, працоўнай дзейнасці, што служыць крыніцай існавання.

Па прафесіі інжынер-электрык.

Вытворчыя прафесіі.

Вольная прафесіяпрафесія творчага работніка, які жыве на ганарары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прафе́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прафе́сія прафе́сіі
Р. прафе́сіі прафе́сій
Д. прафе́сіі прафе́сіям
В. прафе́сію прафе́сіі
Т. прафе́сіяй
прафе́сіяю
прафе́сіямі
М. прафе́сіі прафе́сіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прафе́сія ж. профе́ссия;

во́льная п. — свобо́дная профе́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прафе́сія, ‑і, ж.

Род заняткаў, працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі. — Рашыў я застацца ў нас трактарыстам — прафесія надзейная і пачэсная. Даніленка.

•••

Вольная прафесіяпрафесія творчага работніка, які жыве на ганарары.

[Лац. professio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАФЕ́СІЯ (ад лац. professio спецыяльнасць),

устойлівы і адносна шырокі від працоўнай дзейнасці; вял. група людзей, аб’яднаных агульным родам заняткаў, прац. дзейнасцю. Прадугледжвае пэўную сукупнасць тэарэт. ведаў, практычнага вопыту і прац. навыкаў, з’яўляецца крыніцай даходу. Вызначаецца характарам і зместам работы ці службовых функцый, прыладамі і прадметамі працы, якія выкарыстоўваюцца. Па меры развіцця прадукц. сіл грамадства, выкарыстання больш дасканалых прылад працы і тэхналогій вытв-сці паглыбляецца падзел працы, з’яўляюцца спецыялізаваныя П. Але працэс спецыялізацыі працы спалучаецца з тэндэнцыяй да фарміравання П. шырокага профілю і сумяшчэння П. З навук.тэхн. прагрэсам звязаны працэс адмірання некаторых П. і ўзнікнення новых. Існуе некалькі тысяч П.

т. 13, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прафе́сія Berf -s, -e;

па прафе́сіі von Berf, berfsmäßig;

асо́бы свабо́дных прафе́сій Persnen frier Berfe, Frischaffende pl;

Ва́ша прафе́сія? was sind Sie von Berf?

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прафе́сія

(польск. profesja, ад лац. professio = спецыяльнасць)

асноўны від працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі і з’яўляецца галоўнай крыніцай існавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прафе́сія ’род заняткаў, працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі’ (ТСБМ). Ст.-бел. (XVII ст.) профессия, професия, проффесыя ’праца, занятак’ < польск. profesja < лац. professio (Булыка, Запазыч., 268). Сучаснае слова запазычана з заходнееўрапейскіх моў (параўн. франц. profession, ням. Profession) з лац. professio ’публічная заява, уласна афіцыйная заява аб сваім званні; род заняткаў’ праз польск. або рус. (профе́ссия) пасрэдніцтва, гл. Фасмер, 3, 384; Банькоўскі, 2, 780. Прыметнік прафесі́йны з польск. profesyjny (Гіст. лекс., 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прафе́сія

(польск. profesja, ад лац. professio = спецыяльнасць)

асноўны від працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі і з’яўляецца галоўнай крыніцай існавання.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

акцёрства, -а, н.

1. Занятак, прафесія акцёра; тэатральнае мастацтва.

2. перан. Прытворства, пазіраванне ў паводзінах (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)