Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пратако́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Дакумент з запісам усяго, што адбывалася на пасяджэнні, сходзе, допыце.
П. сходу.
П. допыту.
2. Дакумент, які сведчыць аб якім-н. факце.
П. анатаміравання трупа.
3. Акт аб парушэнні грамадскага парадку.
Скласці п. на хулігана.
4. Адзін з відаў міжнародных пагадненняў (спец.).
○
Дыпламатычны пратакол (спец.) — сукупнасць правіл, якія датычацца ажыццяўлення розных дыпламатычных актаў.
|| прым.пратако́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пратако́лм. протоко́л;
п. до́пыту — протоко́л допро́са;
п. анатамава́ння тру́па — протоко́л вскры́тия тру́па;
скла́сці п. на хуліга́на — соста́вить протоко́л на хулига́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пратако́л, ‑а, м.
Дакумент, у які запісваецца ўсё, што было сказана, зроблена і вырашана на сходзе, пасяджэнні, допыце. Садовічу, Райскаму і Тукалу даручылі напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць пастанову.Колас.// Дакумент, які сведчыць аб якім‑н. факце. Пад страхам арышту сяляне адзін за другім пачынаюць падпісваць пратакол.Хромчанка.// Акт аб парушэнні грамадскага парадку, законнаспі. // Акт міжнароднага пагаднення.
[Н.-грэч. prōtókollon — першы ліст, да якога црыклейваецца наступны ў скрутку.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пратако́лм Protokóll n -s, -e;
скла́сці пратако́люрыд ein Protokóll áufnehmen* [áufstellen];
ве́сці пратако́л das Protokóll führen;
пратако́л спабо́рніцтваўспарт Spíelbericht m -(e)s, -e, Wéttspielbuch n -(e)s, -bücher
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пратако́л
(с.-лац. protocollum, ад гр. protokollon)
1) дакумент, дзе запісваецца ўсё, што гаварылася і вырашалася на сходзе, пасяджэнні;
2) дакумент, які сведчыць аб якім-н. факце, выпадку, здарэнні;
3) акт міжнароднага пагаднення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Пратако́л ’дакумент, у які запісваюць усё, што было сказана, зроблена і вырашана на сходзе, допыце’ (ТСБМ). Праз рус.протоко́л ’тс’, дзе з зах.-еўрап. моў: франц.protocole, ням.protokoll < лац.protocollum < грэч.πρωτόκολλον ’ліст, які прыклеены спераду на скрутак папірусу’ (гл. Фасмер, 3, 383 і наст.); не выключае, з улікам судовай практыкі ў ВКЛ, непасрэднае запазычанне з лац.prōtocōlum, параўн. Банькоўскі, 2, 792.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пратако́л
(с.-лац. protocollum, ад гр. protokollon = першы ліст, прыклеены да скрутка)
1) дакумент, у якім запісана ўсё, што гаварылася і вырашалася на сходзе, пасяджэнні;
2) дакумент, які сведчыць аб якім-н. факце, выпадку, здарэнні;
3) акт міжнароднага пагаднення.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)