Прапашныя культуры 8/555

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прапашныя культуры

т. 13, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прапашны́, -а́я, -о́е.

Які сеецца радамі, з шырокімі міжрадцзямі для зручнай апрацоўкі.

Прапашныя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапашны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прапашны́ прапашна́я прапашно́е прапашны́я
Р. прапашно́га прапашно́й
прапашно́е
прапашно́га прапашны́х
Д. прапашно́му прапашно́й прапашно́му прапашны́м
В. прапашны́ (неадуш.)
прапашно́га (адуш.)
прапашну́ю прапашно́е прапашны́я (неадуш.)
прапашны́х (адуш.)
Т. прапашны́м прапашно́й
прапашно́ю
прапашны́м прапашны́мі
М. прапашны́м прапашно́й прапашны́м прапашны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

травя́на-прапашны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. травя́на-прапашны́ травя́на-прапашна́я травя́на-прапашно́е травя́на-прапашны́я
Р. травя́на-прапашно́га травя́на-прапашно́й
травя́на-прапашно́е
травя́на-прапашно́га травя́на-прапашны́х
Д. травя́на-прапашно́му травя́на-прапашно́й травя́на-прапашно́му травя́на-прапашны́м
В. травя́на-прапашны́ (неадуш.)
травя́на-прапашно́га (адуш.)
травя́на-прапашну́ю травя́на-прапашно́е травя́на-прапашны́я (неадуш.)
травя́на-прапашны́х (адуш.)
Т. травя́на-прапашны́м травя́на-прапашно́й
травя́на-прапашно́ю
травя́на-прапашны́м травя́на-прапашны́мі
М. травя́на-прапашны́м травя́на-прапашно́й травя́на-прапашны́м травя́на-прапашны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапашны́, ‑ая, ‑ое.

Які сеецца радамі, з шырокімі міжраддзямі для апрацоўкі; абганяльны. Прапашныя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

букеці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак. і зак., што.

Праводзіць (правесці) букеціроўку. Букеціраваць прапашныя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЗОТАБАКТЭРЫ́Н, азотаген,

бактэрыяльны прэпарат для абагачэння глебы звязаным азотам. Вырабляецца на аснове аднаго з відаў азотабактэру. Выкарыстоўваюць пад агароднінныя і прапашныя культуры. Уносяць у глебу з насеннем або апрацоўваюць ім клубні, карані расады с.-г. культур, якія не належаць да сям. бабовых. На глебах Беларусі з высокай кіслотнасцю і малой урадлівасцю малаэфектыўны.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

okopowy

okopow|y

1. вайск. акопны, траншэйны;

2. с.-г. rośliny ~e — прапашныя расліны; абганяльныя расліны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГА́БЫ,

балота ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Сэрвач і Вузлянка. Нізіннага (45%), вярховага (40%) і пераходнага (15%) тыпаў. Пл. 13,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,6 м. У балоце запасы бітумінознага і падсцілачнага торфу, мергелю (магутнасць да 4 м). На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры, на неасушаных расце лес з хвоі, елкі, бярозы.

т. 4, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)