АЗОТАБАКТЭРЫ́Н,
азотаген, бактэрыяльны прэпарат для абагачэння глебы звязаным азотам. Вырабляецца на аснове аднаго з відаў азотабактэру. Выкарыстоўваюць пад агароднінныя і прапашныя культуры. Уносяць у глебу з насеннем або апрацоўваюць ім клубні, карані расады
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)