2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюдзіцца дзе-н., трапіўшы куды-н., стаць вядомым.
Звесткі праніклі ў друк.
3. Зразумець, разгадаць, углыбіўшыся, унікшы ў што-н.
П. у псіхалогію чалавека.
|| незак.праніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.пранікне́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прані́кнуцьсов., в разн. знач. прони́кнуть;
вада́ ~кла праз шчы́ліну — вода́ прони́кла сквозь щель;
п. у штаб во́рага — прони́кнуть в штаб врага́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прані́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Прайсці, трапіць куды‑н. праз што‑н. Вільгаць усё ж такі пранікла ў сярэдзіну гільзы, і лісцікі запісной кніжкі пасклейваліся, літары расплыліся.Зуб.Прамень сонца пранік у вагон.Васілевіч.// Прабрацца, пралезці, пракрасціся куды‑н. Жэрдкай мы ўдвух падсадзілі свайго сябра ўгару, той праз ніжняе акно пранік у вятрак і апусціў уніз крыло.Аўрамчык.Пранікнуць у гэтую кватэру было немагчыма, бо каля пад’езда ўдзень і ўначы стаяла паліцэйская варта.Машара.//перан. Запасці, пракрасціся (у душу, сэрца, думкі і інш.). Словы праніклі ў душу. □ Моўчкі ўскінула вочы, І замёр я на міг: Сумны позірк дзявочы Мне ў сэрца пранік.Гілевіч.
2. Пераадольваючы цяжкасці, прайсці, дабрацца куды‑н. Пранікнуць у глыбіню пустыні. Пранікнуць у космас.
3. Стаць вядомым ці даступным многім; распаўсюдзіцца. Ідэі камунізма праніклі ў масы.
4.перан. Зразумець сэнс, сутнасць чаго‑н., разабрацца ў чым‑н. Пранікнуць у псіхалогію чалавека. □ Мастак, які свядома імкнецца пранікнуць у дыялектыку і логіку сапраўдных фактаў, мае магчымасць найбольш поўна і глыбока раскрыць сутнасць жыццёвых з’яў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прані́кнуцьгл. пранікаць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прані́кнуць ’прайсці куды-небудзь, трапіць праз што-небудзь’, ’распаўсюдзіцца’ (ТСБМ). Да нікнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
впита́ться увабра́цца; усмакта́цца; прані́кнуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пранікне́ннеср. проникнове́ние; см.прані́кнуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праніка́цьнесов., в разн. знач. проника́ть; см.прані́кнуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)