праны́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ны́р (разм.).

Пранырлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праны́ра

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. праны́ра праны́ры
Р. праны́ры праны́р
Д. праны́ру праны́рам
В. праны́ру праны́р
Т. праны́рам праны́рамі
М. праны́ру праны́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

праны́ра

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. праны́ра праны́ры
Р. праны́ры праны́р
Д. праны́ры праны́рам
В. праны́ру праны́р
Т. праны́рай
праны́раю
праны́рамі
М. праны́ры праны́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

праны́ра м. и ж., разг., неодобр. проны́ра, прола́за, пройдо́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праны́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.

Разм. Пранырлівы, прабіўны чалавек. Тут быў сам фельчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец-праныра. Колас. Міканор адчуў, што гэты праныра ўжо сёе-тое ведае: пранюхаў, відаць, і аб размове з новым дырэктарам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праны́ра м, ж разм Lisetreter m -s, -, Schlicher m -s, -; Pfffkus m -, -se

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Праны́ра ’пранырлівы, прабіўны чалавек’ (ТСБМ, Шат., ТС). Рус. проны́ра ’тс’, ст.-слав. проныръ, пронырикъ ’дурны, нягодны, сапсаваны’. Звязаны з ныраць (Міклашыч, 213; Праабражэнскі, 1, 611; Мацэнаўэр, II, 327; Фасмер, 3, 375). Версія аб запазычанні з грэч. πονηρός ’дурны, нягодны’ (Брант, РФВ, 23, 89) адмаўляецца па фанетычных прычынах; гл. Фасмер, там жа. Кохман (Polonica, 71) настойвае на стараславянскім запазычанні з грэчаскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проны́ра разг. праны́ра, -ры м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зухава́ты, ‑ая, ‑ае.

Бойкі, удалы, маладзецкі. Тут быў сам фельчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец — праныра. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прола́за разг. прала́за, -зы м. и ж., праны́ра, -ры м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)