«ПРАМЯНІ́СТЫЯ», Таварыства сяброў карыснай забавы,
легальная патрыятычная арг-цыя студэнтаў Віленскага ун-та ў крас.—чэрв. 1820. Засн. Т.Занам (Архіпрамяністы, Архі). Аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы. Кіраўніцтва ажыццяўлялі філаматы. Структура арг-цыі распрацавана А.Петрашкевічам. Статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належаць Таварыству сяброў карыснай забавы» складзены Ю.Яжоўскім і зацверджаны 3.6.1820 рэктарам ун-та Ш.Малеўскім. Паводле статута мэтай П. было далучэнне моладзі да навукі, добрыя паводзіны, падтрымка роднай мовы, л-ры, гісторыі і г.д. Колькасць П. дасягала 200—300 чал. (каля 33% віленскіх студэнтаў). Хуткі рост колькасці П. выклікаў у кансерватыўных колах рэакц. часткі прафесуры ун-та і святароў нараканні, якія прывялі да забароны т-ва. Пасля першага следства па справе П. у 1822 быў вынесены вердыкт, што гэта не тайнае т-ва, а дазволенае рэктарам.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прамяні́сты, -ая, -ае.
1. Які свеціцца праменямі.
Прамяністае сонца.
Прамяністыя вочы (перан.).
2. Які ўзнікае пры выпраменьванні якой-н. энергіі (спец.).
Прамяністая цеплыня.
|| наз.прамяні́стасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
starry[ˈstɑ:ri]adj. зо́рны; усе́яны зо́ркамі;
starry eyesпрамяні́стыя, я́сныя во́чы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прамяні́сты stráhlend;
прамяні́стыя во́чы stráhlende Áugen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прамяні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які свеціцца праменямі, ад якога ідуць прамені. Зімняе сонейка рэдка калі бывае яркім, прамяністым.Краўчанка.// Поўны святла, ззяння, бляску. За акном разгараецца дзень прамяністы.Панчанка.Зыркаюць прамяністыя агні ў калгасным клубе.Пянкрат.//перан. Поўны радасці, шчасця і пад. Прамяністыя надзеі. Прамяністая будучыня.//перан. Напоўнены ўнутраным ззяннем (пра вочы). Цеплыня выходзіла і ад .. [Марынчынай] рукі, і ад гэтых слоў, і ад прамяністых вачэй.Хадкевіч.
2. Які разыходзіцца праменямі, нагадвае прамені. Жаўтаваты твар з прамяністымі маршчынамі вакол вачэй гаварыў, што нямала гора перанесла кабета.Васілевіч.
3.Спец. Які ўзнікае пры выпраменьванні. Прамяністая цеплыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТЫМАНІ́Т (ад позналац. antimonium сурма),
сурмяны блішчак, стыбніт, мінерал класа сульфідаў Sb2S3. Мае 71,4—71,8% сурмы. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя, ігольчастыя крышталі, суцэльныя, зярністыя, радыяльна-прамяністыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 4,5—4,6 г/см³. Паходжанне гідратэрмальнае, радзей у свінцова-цынкавых радовішчах і інш. Галоўная руда сурмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫНАЛІ́Т (ад актына... + ...літ),
мінерал класа сілікатаў, манаклінны амфібол, Ca2(Mg,Fe2+)5[Si4O11]2(OH,F)2. Крышталі ігольчастыя, ніткападобныя. Агрэгаты прамяністыя, валакністыя або масіўныя (нефрыт). Колер зялёны, розных адценняў. Бляск шкляны. Паўпразрысты, рэдка празрысты. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см³. Пародаўтваральны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактных скарнаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці аўтапакрышак як напаўняльнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСМУЦІ́Н, вісмутавы бляск,
мінерал класа сульфідаў, сульфід вісмуту, Bi2S3. Прымесі свінцу, медзі, сурмы, селену. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі ігольчастыя, пласцінкі, зярністыя і прамяністыя агрэгаты. Колер алавяна-белы да свінцова-шэрага. Бляск металічны. Цв. 3,5. Шчыльн. 6,8 г/см³. Рэдкі мінерал, трапляецца ў высокатэмпературных гідратэрмальных жылах і ў гранітных пегматытах. Гал. мінерал вісмутавых руд. Радовішчы ў Балівіі, Казахстане, Сярэдняй Азіі.