Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пра́ма.
1.прысл. Па прамой лініі, у прамым напрамку.
Прайсці п.
2.прысл. Зараз жа, непасрэдна, адразу.
Пачаць гаварыць п. з парога.
Трапіць п. ў цэль.
3.прысл. Адкрыта, шчыра.
Адказаць п.
4.часц. У спалучэнні з прыназоўнікам надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста.
Сустрэцца з кім-н. п. ў дзвярах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пра́манареч., в разн. знач. пря́мо;
трыма́цца п. — держа́ться пря́мо;
ісці́ п. — идти́ пря́мо
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пра́ма, прысл.
1. Па прамой лініі; у прамым кірунку, напрамку. Пайсці прама. □ — А тут .. [партызаны] спыніліся? — Не, яны паехалі прама.Паўлаў.Прама была седлавіна, і я вырашыў прайсці краж праз гэтую седлавіну.Шамякін.
2. Роўна, не нагнуўшыся. Сядзець прама. Трымацца прама. □ [Дар’я] бачыць .. [Пятра] яшчэ здалёк. Стройны, падцягнуты, ён крочыць лёгка і прама.Ракітны.
3. Зараз жа, непасрэдна, адразу. Прама з парога .. [бабка] падышла да печы і ціхенька пабудзіла ўнучку: — Вулька, Вулька, устань, вячэраць будзем...Лынькоў.// Неўскосна. Вывучэнне праблем, прама ці ўскосна звязаных з Каліноўскім, працягваецца і цяпер многімі даследчыкамі.Г. Кісялёў.
4. Адкрыта, шчыра. [Семяняка:] — Я скажу вам прама: за бальшавікоў буду гаварыць.Лобан.Алесь яшчэ не паспеў як след асэнсаваць свае першыя ўражанні аб новай рабоце, новых людзях і таму прама не адказаў.Шыцік.
5.узнач.узмацняльнайчасціцы. У спалучэнні з прыназоўнікамі надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста. А потым я сустрэў яе ў магазіне. Сустрэўся прама ў дзвярах.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)