Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пралёт¹, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.
1. Адкрытая прастора паміж чым-н.
Шырокі п. вуліцы.
Аконны п.
2. Адлегласць паміж суседнімі пунктамі апоры ў збудаваннях.
Мост на два пралёты.
3. Участак чыгуначнага шляху паміж станцыямі; перагон (разм.).
4. Свабодны прамежак у лесвічнай клетцы шматпавярховага будынка.
|| прым.пралётны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пралётI (род. пралёту) м. (действие) пролёт;
п. самалёта — пролёт самолёта
пралётII (род. пралёта) м., в разн. знач. пролёт; (ж.-д.— ещё) перего́н;
мост з шасцю́ ~тамі — мост с шестью́ пролётами;
п. памі́ж ста́нцыямі — ж.-д. пролёт ме́жду ста́нциями;
ле́свічны п. — ле́стничный пролёт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пралёт1, ‑у, М ‑лёце, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пралятаць 1 — праляцець (у 1 знач.).
2. Сезоннае перамяшчэнне птушак; пара пералёту. Веснавы пралёт птушкі пачынаецца ў канцы сакавіка.«Весці».
пралёт2, ‑а, М ‑лёце, м.
1. Адкрытая прастора паміж чым‑н. Скрозь просты і шырокі пралёт .. [вуліцы] відны былі агні Навасёлак.Кулакоўскі.// Скразная адтуліна, праём. Аконны пралёт.// Прастора, адлегласць паміж апорамі ў якім‑н. збудаванні. Мост драўляны, на чатыры пралёты.Чыгрынаў.// Прасла (у плоце). Здавалася, за тыя два гады, што не быў я дома, нічога тут так і не змянілася — гэтак жа, як і тады, буйна кучаравілася ліпа, гэтак жа хіліўся да зямлі, усё ніяк не могучы ўпасці, абгарэлы з аднаго канца пралёт плота.Сачанка.// Свабодны прамежак паміж маршамі ўнутранай лесвіцы. Але вось і гэты гук замёр недзе ў глыбіні лесвічнага пралёта.Васілёнак.// Прастора ўнутры прамысловага будынка паміж двума радамі калон, апор і пад. Разгружаны кран вяртаўся з лёгкім гулам. Ён ляцеў па доўгім пралёце цэха з хуткасцю цягніка.Шамякін.
2. Участак чыгуначнага шляху ад адной станцыі да другой; перагон. Трэба было праехаць адзін пралёт, таму, увайшоўшы ў вагон, .. [Кузьма] прымасціўся ў першым купэ.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралётIм (птушак) Flug m -(e)s, Flüge, Strich m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пралётIIм
1. (лесвіцы) Flucht f -, -en;
2. (маста) Spánnweite f -, -n (шырыняпралёта)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пралёт ’скразная адтуліна, праём’ (ТСБМ), ’франтон’ (віц., ДАБМ, камент., 778), ’градка, рад’ (Сцяшк. Сл.). Рус.проле́т ’скразная адтуліна, праём’, укр.проліт ’тс’, ’дыяметр’, польск.przelot тэхн. ’адтуліна’, ’дыяметр (трубы, канала)’, чэш.průdet ’пералёт’, серб.-харв.пролет ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад праляцець < ляцець. Значэнне ’адтуліна, праём’ — праз прамежкавае значэнне ’адтуліна, праём для пралёта, прахода’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пралёт Прастора паміж чым-небудзь, накінуты адкрыты водступ (БРС).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)