практыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак.

1. што. Прымяняць на практыцы (кніжн.).

П. новую форму работы.

2. Праходзіць практыку (у 3 знач.).

Студэнты практыкуюць у клініцы.

3. каго-што. Пастаяннай работай прывіваць якія-н. навыкі, прывучаць рабіць што-н.

П. сваю памяць.

4. Мець практыку (у 5 знач.; уст.).

У Полацку практыкуюць мінскія ўрачы.

|| наз. практыкава́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

практыкава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. практыку́ю практыку́ем
2-я ас. практыку́еш практыку́еце
3-я ас. практыку́е практыку́юць
Прошлы час
м. практыкава́ў практыкава́лі
ж. практыкава́ла
н. практыкава́ла
Загадны лад
2-я ас. практыку́й практыку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час практыку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

практыкава́ць несов.

1. (применять на практике) практикова́ть;

2. уст. (заниматься врачебной или юридической практикой) практикова́ть;

3. (прививать какие-л. навыки) учи́ть; упражня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

практыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. што. Прымяняць на справе, на практыцы. Практыкаваць стварэнне комплексных брыгад.

2. Праходзіць практыку (у 4 знач.). Студэнты практыкуюць у клініцы.

3. каго-што. Пастаяннай работай, практыкай развіваць што‑н., прывіваць якія‑н. навыкі. Старыя шпакі, відавочна, практыкавалі маладых у лятанні, каб умацаваць іх крыл[ы] перад дарогай у вырай. Колас.

4. Уст. Займацца ўрачэбнай ці юрыдычнай практыкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практыкава́ць

1. (ужываць) nwenden* vt, gebruchen vt;

2. (пра лекара, юрыста і г. д.) ine Prxis usüben;

ле́кар з прыва́тнай пра́ктыкай der Arzt mit igener Prxis

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

практыкава́ць

(польск. praktykować, ад лац. practicare)

1) прымяняць што-н. на справе, на практыцы;

2) праходзіць практыку;

3) пастаяннай трэніроўкай развіваць што-н., прывіваць якія-н. навыкі;

4) займацца ўрачэбнай ці юрыдычнай практыкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

практикова́ть несов. практыкава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упражня́ть несов. практыкава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

практыкава́ны практико́ванный; см. практыкава́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

практыкава́нне, -я, н.

1. гл. практыкавацца, практыкаваць.

2. мн. -і, -яў. Заданне, якое выконваецца тым, хто практыкуецца ў чым-н., занятак для набыцця, удасканальвання якіх-н. навыкаў.

Пісьмовыя практыкаванні.

Практыкаванні па музыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)