прагу́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прагу́л прагу́лы
Р. прагу́лу прагу́лаў
Д. прагу́лу прагу́лам
В. прагу́л прагу́лы
Т. прагу́лам прагу́ламі
М. прагу́ле прагу́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагу́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Няяўка на работу, на заняткі без уважлівых прычын.

Вымушаны п. (не па сваёй віне).

|| прым. прагу́льны, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагу́л, -лу м. прогу́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагу́л, ‑у, м.

Няяўка на работу без уважлівых прычын. [Бялькевіч:] — У яго нават падлічана па месяцах, колькі прагулаў зроблена па кожнай брыгадзе. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАГУ́Л,

няяўка работніка на работу або адсутнасць яго на рабоце без уважлівых прычын больш за 3 гадз на працягу прац. дня. Паводле працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь — адна з падстаў для скасавання прац. дагавора (кантракта) да заканчэння тэрміну яго дзеяння па ініцыятыве наймальніка. Існуе таксама паняцце т.зв. вымушанага П., які адбываецца з прычыны незаконнага звальнення работніка. Пры аднаўленні яго на рабоце па рашэнні органа, які разглядаў прац. спрэчку, работніку выплачваецца сярэдні заработак за час вымушанага П.

т. 12, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прагу́л м. (mtwilliges) rbeitsversäumnis n -ses, -se; Schwänzen n -s (урокаў) разм. Blumachen n -s, rbeitsbummelei f -; bluer Mntag (пасля свята і пад.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прогу́л прагу́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нявы́хад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (афіц.).

Няяўка на працу, прагул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

truancy [ˈtru:ənsi] n. прагу́л (заняткаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нявы́хад, ‑у, М ‑дзе, м.

Няяўка на працу, прагул. Спазненні альбо нявыхад на работу без уважлівых прычын тут [у «Рассвеце»] лічылі за надзвычайнае здарэнне. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)