правалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. правалю́ права́лім
2-я ас. права́ліш права́ліце
3-я ас. права́ліць права́ляць
Прошлы час
м. правалі́ў правалі́лі
ж. правалі́ла
н. правалі́ла
Загадны лад
2-я ас. правалі́ правалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час правалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

правалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.

1. што. Праламаць, абрушыць.

П. падлогу.

2. што. Загубіць якую-н. справу (разм.).

П. мерапрыемства.

3. каго-што. Адхіліць, адвесці (разм.).

П. каго-н. на экзамене (паставіць нездавальняючую ацэнку).

|| незак. права́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. права́л, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правалі́ць I сов., в разн. знач. провали́ть;

п. падло́гу — провали́ть пол;

п. экза́мен па матэма́тыцы — провали́ть экза́мен по матема́тике;

п. прапано́ву — провали́ть предложе́ние

правалі́ць II сов. (нек-рое время — шерсть, войлок) проваля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., каго-што.

1. Праламаць, абрушыць. Праваліць падлогу.

2. перан. Зрабіць правал (у 4 знач.). Рэкша пачынаў быў ужо баяцца, што праваліць справу, не справіцца з заданнем. Няхай. Шамоту пачалі крытыкаваць усё часцей і часцей, а на наступных выбарах яго правалілі. Дуброўскі. // Раскрыць, даць магчымасць выявіць (падпольную арганізацыю). Напароліся .. [падпольшчыкі] на правакатара, ледзь не праваліў усіх. Машара. // Атрымаць нездавальняючую ацэнку на экзамене. [Валя:] — Смех смехам, а вось я алгебру заўтра магу праваліць. Васілевіч.

правалі́ць 2, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.

Разм. Прайсці, перамясціцца масай, у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правалі́ць разм drchfallen lssen*, zu Fall brngen*; schitem lssen*; durchkruzen vt (планы і г. д.); verdrben* vt (сапсаваць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

провали́ть сов., прям., перен., разг. правалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

права́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праваліць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

права́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праваліць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flunk [flʌŋk] v. AmE, infml

1. правалі́ць экза́мен, тэст

2. правалі́ць каго́-н. на экза́мене

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

права́лены в разн. знач. прова́ленный; см. правалі́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)