правалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., каго-што.
1. Праламаць, абрушыць. Праваліць падлогу.
2. перан. Зрабіць правал (у 4 знач.). Рэкша пачынаў быў ужо баяцца, што праваліць справу, не справіцца з заданнем. Няхай. Шамоту пачалі крытыкаваць усё часцей і часцей, а на наступных выбарах яго правалілі. Дуброўскі. // Раскрыць, даць магчымасць выявіць (падпольную арганізацыю). Напароліся .. [падпольшчыкі] на правакатара, ледзь не праваліў усіх. Машара. // Атрымаць нездавальняючую ацэнку на экзамене. [Валя:] — Смех смехам, а вось я алгебру заўтра магу праваліць. Васілевіч.
правалі́ць 2, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.
Разм. Прайсці, перамясціцца масай, у вялікай колькасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)