правадзе́йны, -ая, -ае.

У выразе: правадзейны член чаго — вучонае званне члена некаторых навуковых устаноў, акадэмій і пад.

П. член акадэміі навук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правадзе́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. правадзе́йны правадзе́йная правадзе́йнае правадзе́йныя
Р. правадзе́йнага правадзе́йнай
правадзе́йнае
правадзе́йнага правадзе́йных
Д. правадзе́йнаму правадзе́йнай правадзе́йнаму правадзе́йным
В. правадзе́йны (неадуш.)
правадзе́йнага (адуш.)
правадзе́йную правадзе́йнае правадзе́йныя (неадуш.)
правадзе́йных (адуш.)
Т. правадзе́йным правадзе́йнай
правадзе́йнаю
правадзе́йным правадзе́йнымі
М. правадзе́йным правадзе́йнай правадзе́йным правадзе́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

правадзе́йны: п. член (чаго) действи́тельный член (чего);

п. член акадэ́міі наву́к — действи́тельный член акаде́мии нау́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: правадзейны член гл. член.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКАДЭ́МІК,

правадзейны член Акадэміі навук Беларусі, АН інш. дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі. На Беларусі званне акадэміка ўведзена 26.12.1928, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Бел. АН.

т. 1, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНІКУ́ШЫН (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 2.10.1917, Масква),

рускі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Правадзейны чл. АМ СССР (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1947). Аўтар помнікаў А.​С.​Пушкіну (1957; Ленінская прэмія 1958), У.​М.​Бехцераву (1960), скульптур да мемарыяла «Гераічным абаронцам Ленінграда» (1975, у сааўт.; усе ў С.-Пецярбургу), станковых партрэтаў («А.​П.​Чэхаў», 1964) і інш.

Літ.:

Прибульская Г. Аникушин. Л.;

М., 1961.

М.Анікушын. А.​П.​Чэхаў. 1964. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

т. 1, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗМІТРЭ́ЎСКІ (Іван Апанасавіч) (11.3.1734, г. Яраслаўль, Расія — 8.11.1821),

рускі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Найб. значны прадстаўнік рус. сцэн. класіцызму. Правадзейны чл. Расійскай акадэміі (1802). Паплечнік Ф.Волкава па стварэнні т-ра ў Яраслаўлі. З 1756 у Пецярбургу ў трупе першага рус. пастаяннага публічнага т-ра. Сярод лепшых роляў: Сінаў, Дзмітрый («Сінаў і Трувор», «Дзмітрый Самазванец» А.​Сумарокава), Альцэст («Мізантроп» Мальера), Валер («Гулец» Ж.​Ф.​Рэньяра), Усердаў («Усеагульнае апалчэнне» С.​Віскаватава). Першы пастаноўшчык «Недаростка» Дз.​Фанвізіна (1782) і выканаўца ролі Старадума.

т. 6, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў (Арцемій Васілевіч) (18.5.1906, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 22.1.1992),

расійскі заолаг. Акад. Расійскай АН (1981). Правадзейны чл. Герм: акадэміі прыродазнаўчых навук «Леапальдзіна» (1959). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1935 працаваў у ім, адначасова з 1965 у Заал. ін-це АН СССР. Навук. працы па марфалогіі, эмбрыялогіі і эвалюцыі беспазваночных (малюскаў, чарвей і інш.). Вынайшаў і даследаваў тып жывёл-паганафораў, вылучыў і вызначыў клас пляскатых чарвей — уданелідаў. Ленінская прэмія 1961.

Тв.:

Промысловые водные беспозвоночные. М., 1955;

Погонофоры. М.; Л., 1960;

Происхождение многоклеточных животных Л., 1968.

т. 7, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНА́НЬЕЎ (Барыс Герасімавіч) (14.8.1907, Уладзікаўказ — 18.5.1972),

рускі псіхолаг, правадзейны чл. АПН СССР (1968). Скончыў Горскі пед. ін-т (1928, г. Арджанікідзе). З 1967 дэкан ф-та псіхалогіі Ленінградскага ун-та. Даследаванні па агульнай тэорыі і гісторыі псіхалогіі, праблемах адчуванняў, узроставай і дыферэнцыраванай псіхалогіі: «Псіхалогія педагагічнай ацэнкі» (1953), «Нарысы псіхалогіі» (1945), «Нарысы гісторыі рускай псіхалогіі XVIII і XIX стст.» (1947), «Прасторавае адрозненне» (1955), «Псіхалогія пачуццёвага пазнання» (1960), «Тэорыя адчуванняў» (1961). У працы «Чалавек як прадмет пазнання» (1968) выступіў з ідэяй стварэння адзінай канцэпцыі чалавеказнаўства як комплекснай дысцыпліны, што сінтэзуе шырокае кола навук пра чалавека.

т. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

член, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба (а таксама краіна, арганізацыя), якая ўваходзіць у склад якога-н. саюза, аб’яднання, групы, таварыства.

Правадзейны ч.

Нацыянальнай акадэміі навук.

Ч.

Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. Адна з састаўных частак якога-н. цэлага.

Ч. прапорцыі (спец.). Ч. сказа.

3. Частка цела чалавека або жывёлы (часцей пра канечнасці).

4. Тое, што і артыкль (спец.).

Азначальны ч. (напр., у нямецкай мове — der, die, das).

|| прым. чле́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і чле́нны, -ая, -ае (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)