прававе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў м.

Спецыяліст па правазнаўстве; юрыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прававе́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прававе́д прававе́ды
Р. прававе́да прававе́даў
Д. прававе́ду прававе́дам
В. прававе́да прававе́даў
Т. прававе́дам прававе́дамі
М. прававе́дзе прававе́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прававе́д м. правове́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прававе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Уст. Спецыяліст па правазнаўству.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правазна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Тое, што і прававед, юрыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правазна́вец, ‑знаўца, м.

Уст. Тое, што і прававед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правове́д прававе́д, -да м., правазна́вец, -на́ўца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шэйх, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У арабскіх краінах: галава роду, старэйшына абшчыны.

2. У мусульман: асоба, якая належыць да вышэйшага духавенства, вучоны-багаслоў, прававед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАДЭ́Н ((Bodin) Жан) (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),

французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.

Ж.Бадэн.

т. 2, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІЛЕ́ВІЧ (Рыгор Аляксеевіч) (н. 13.2.1955, Мінск),

бел. вучоны-прававед. Д-р юрыд. н. (1994). Засл. юрыст Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1980). З 1983 на выкладчыцкай рабоце ў БДУ, з 1986 — у сакратарыяце Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1994 член, з 1997 Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы прац. і канстытуцыйнага права. Аўтар прац: «Адказнасць бакоў працоўнага дагавору за нанесеную шкоду» (1989), «Парламент Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыйна-прававы аспект» (1995) і інш.

т. 4, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)