праба́ч! выкл. Verzéihung!, entschúldige!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

праба́чыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праба́чу праба́чым
2-я ас. праба́чыш праба́чыце
3-я ас. праба́чыць праба́чаць
Прошлы час
м. праба́чыў праба́чылі
ж. праба́чыла
н. праба́чыла
Загадны лад
2-я ас. праба́ч праба́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час праба́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

interrupt [ˌɪntəˈrʌpt] v. перапыня́ць, перабіва́ць;

Sorry to interrupt, John. Прабач, што перабіваю, Джон.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

учу́ць, -у́ю, -у́еш, -у́е; -у́й; -у́ты; зак., што і з дадан. (разм.).

1. Успрыняць слыхам, пачуць.

У. далёкую гамонку.

2. Улавіць, зразумець тое, што гавораць.

Прабач, я не ўсё ўчуў, што ты сказаў.

3. Улавіць нюхам, чуццём.

Звер учуў небяспеку.

У. добразычлівасць у голасе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрактыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Практыкавацца некаторы час. [Ліля:] — Надзейка, .. прабач, але на сёння, бадай, хопіць. Папрактыкуйся яшчэ дома, без акампанементу. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праба́чыць, ‑бачу, ‑бачыш, ‑бачыць; зак.

1. Зняць віну за што‑н., не лічыць за віну што‑н. [Васіль:] — Ужо хай прабачыць Марына Мікалаеўна за такія турботы. Кавалёў.

2. заг. праба́ч(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. як выказванне шкадавання за прычыненыя турботы (часам у якасці пабочнага слова). — Але, прабачце, я не разумею, як вы наогул ставіцеся да завода? Карпаў. // Ужываецца для выражэння пратэсту, нязгоды з чым‑н. [Канькоў:] Партыя папраўляе, а ты, крытыкі спалохаўся. Не, брат, прабач. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СЕ́МЧАНКА (Павел Апанасавіч) (н. 11.11.1938, в. Вялікія Прыцкі Кагарлыцкага р-на Кіеўскай вобл.),

бел. мастак, педагог. Праф. (1995). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). З 1970 выкладае ў Бел. АМ. Працуе ў галіне шрыфту, каліграфіі. Даследуе бел. друкарскі шрыфт, зрабіў графічны аналіз літар выданняў Ф.​Скарыны. Заснаваў курс маст. шрыфту ў Бел. АМ. Аўтар каліграфічных лістоў па матывах паэзіі М.​Багдановіча (1981, «Страцім-лебедзь», 1991; серыя «Перапісчык», 1998—2000), Я.​Купалы і Я.​Коласа (1982), А.​Блока (1983), Т.​Шаўчэнкі (1984), Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» («Паранены волат», 1998; «Прабач мяне», 2000), аповесці М.​Гогаля «Шынель» (2001); вобразна-шрыфтавых кампазіцый «Мінск» (1979), «Хатынь» (1980), «Ленінград» (1981), «Свяшчэнная вайна» (трыпціх, 1985), «Паланэз» (1991), «Аз» (1993), «Рэха даўніны» (абедзве 1998), вышыванага арнаментальна-шрыфтавога пано для музея Я.​Коласа ў Мінску (1982), скруткаў «Проба пяра», «Танец пяра» (абодва 1998—2000) і інш.

Тв.:

Основы шрифтовой графики. Мн., 1978;

Мелодыі каліграфа. Мн., 1993.

П.Семчанка. Каліграфічныя кампазіцыі «Паланэз» і «Страцім-лебедзь». 1991.

т. 14, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

excuse​2 [ɪkˈskju:z] v.

1. (for) выбача́ць, прабача́ць; дарава́ць

2. (from) адпуска́ць, вызваля́ць;

He was excused from military service. Яго вызвалілі ад вайсковай службы.

♦

excuse me выбача́й(це); праба́ч(це);

Excuse me? AmE Што вы сказалі?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спех, ‑у, м.

Разм.

1. Паспешлівасць, спешна. Усё гэта (гранаты, соль, медыкаменты) спраўна, без лішняга спеху складалася ў апарожненыя пітоны. Брыль. Прабач, не паспеў ён [чалавек] у спеху з табою як след развітацца. Сіпакоў.

2. у знач. прысл. спе́хам. Паспешліва, вельмі хутка. Можна, сказаць: .. «Спехам паеў і падаўся ў дарогу». Скрыган. [Сотнікаў] выпусціў запар тры камяні, немец, ухіляючыся, спехам страляў. Быкаў.

•••

Не к спеху — не патрабуецца спешна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праба́чыць (каму) сов. прости́ть (кого, кому), извини́ть (кого);

праба́чце яму́ — прости́те его́ (ему́), извини́те его́;

◊ праба́ч(це) — вводн. сл. а) (форма извинения) винова́т, прости́(те); извини́(те); б) (для выражения протеста) извини́(те)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)