1. Выкідваць, выдаляць з рота сліну, макроту і пад. Дубовік ведаў, што Доўнар ненавідзіць яго, таму і ішоў ззаду, каб не пападацца яму на вочы, а той штохвілінна азіраўся, зняважліва пляваў на снег і мармытаў нешта ўпаўголаса.Чарнышэвіч.[Стары] курыў і пляваў сабе пад ногі.Чорны.
2.перан.; накаго-што. Разм. Адносіцца да каго‑, чаго‑н. з пагардай, зусім не лічыцца з кім, чым‑н. Наогул, як гэта можна пляваць на тое, што зрабіў рабочы чалавек!Шахавец.//інф.плявацьузнач.безас. Усё адно, усё роўна. — У-у, зараза! — прасіпеў Ягор услед Піню. — Што чалавек загінуў, яму пляваць. Каня шкадуе.Корбан.
•••
Пляваць у вочы — зневажаць каго‑н.
Пляваць у столь — нічога не рабіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плява́ць
1. spúcken vi, vt, spéien*vt;
2.перан.разм. (накаго-н., што-н.) geríng schätzen; pféifen*vi (auf A) (груб.);
яму́плява́ць на ўсё er pfeift auf álles; ihm ist álles píep¦egál
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Плява́ць ’выдаляць з рота сліну, макроту і пад.’ (ТСБМ). Да плю́ваць (гл.), якое (з прасл.*pju‑va‑ti) з’яўляецца ітэратыўным ад *pjъv‑a‑ti > ст.-слав.пльвати, ст.-чэш.pľvati, польск.plwać, рус.плевать. Мяккае лʼ у гэтых формах не эпентэтычнае, а з’явілася паводле аналогіі з *blьvati > бляваць (гл.) (Махэк₂, 461; Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 613) ці мае гукапераймальны характар (Брукнер, 419; Фасмер, 3, 291). Сюды ж: плёвалка ’плявальніца’ (Шат.) і, магчыма, плёваць ’біцца (пра сэрца)’ (брагін., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наплява́цьгл.пляваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плю́нуцьгл.пляваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)