Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
плывуне́цм.
1.род. -нцу́бот. пузырча́тка ж.;
2.род. -нца́зоол. плавуне́ц
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плывуне́ц, ‑нца і ‑нцу, м.
1.‑нца. Жук, які жыве ў стаячай або павольна цякучай прэснай вадзе.
2.‑нцу. Водная расліна з шарыкападобнымі пухіркамі на лісцях, якія служаць для вылоўлівання і пераварвання дробных жывёлін планктону.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плывунец 7/440; 8/476; 12/48
- » - шырокі 4/424—425 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЫВУНЕ́Ц (Utricularia),
род кветкавых насякомаедных раслін сям. плывунцовых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах. На Беларусі 4 віды П.: звычайны (U. vulgaris), малы (U. minor), паўднёвы (U. australis), прамежкавы (U. intermedia). Трапляюцца ў старыцах, азёрах, забалочаных лясах, канавах, на балотах.
Шматгадовыя, травяністыя, наземныя, водныя, некат. эпіфітныя, бескаранёвыя расліны. На лісці размешчаны празрыстыя лоўчыя пухіркі — мяшочкападобныя ўздуцці з клапанамі, якія лёгка адкрываюцца толькі ўнутр (дробныя беспазваночныя, напр., дафніі, трапляюць разам з вадой і не могуць выйсці назад). Ферменты, што выдзяляюць сценкі пухірак, ператраўліваюць здабычу. Расліны растуць на бедных азоцістымі злучэннямі субстратах, таму іх недахоп папаўняецца за кошт жывёльнай ежы. Кветкі няправільныя, у рыхлай гронцы на верхавінцы кветаноса над вадой. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Плывуне́ц ’ранні баравік’ (уздз., мсцісл., Нар. словатв.). Да плыць, выплыва́ць (гл.). Матывацыя: баравікі з’яўляюцца тады, калі каласуе жыта = ’выплывае” ў трубку”’ (тамсама).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плавуне́цзоол.плывуне́ц, -нца́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пузырча́ткаж., бот.плывуне́ц, -нцу́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)