пленэ́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пленэ́рны пленэ́рная пленэ́рнае пленэ́рныя
Р. пленэ́рнага пленэ́рнай
пленэ́рнае
пленэ́рнага пленэ́рных
Д. пленэ́рнаму пленэ́рнай пленэ́рнаму пленэ́рным
В. пленэ́рны (неадуш.)
пленэ́рнага (адуш.)
пленэ́рную пленэ́рнае пленэ́рныя (неадуш.)
пленэ́рных (адуш.)
Т. пленэ́рным пленэ́рнай
пленэ́рнаю
пленэ́рным пленэ́рнымі
М. пленэ́рным пленэ́рнай пленэ́рным пленэ́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пленэ́рны жив. пленэ́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пленэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пленэру.

•••

Пленэрны жывапіс — жывапіс, які імкнецца да перадачы натуральнага асвятлення і паветранага асяроддзя, рэальных адценняў колеру, што назіраюцца ў прыродзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пленэ́рный пленэ́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГУГНІ́Н (Мікалай Аляксандравіч) (н. 28.11.1946, г. Ноўгарад, Расія),

бел. мастацтвазнавец, педагог, графік. Канд. мастацтвазнаўства (1982). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага ун-та (1970) і выкладае ў ім. Даследуе гісторыю і праблемы развіцця бел. кніжнай графікі. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992), Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993).

М.​Л.​Цыбульскі.

М.Гугнін. Зіма. Богаяўленскі сабор. 1993.

т. 5, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́БЕРМАН ((Liebermann) Макс) (20.7. 1847, Берлін — 8.2.1935),

нямецкі жывапісец і графік. Вучыўся ў Берліне ў К.​Штэфека (1866—68), у Маст. школе ў Веймары (1868—72) Праф. (1897), прэзідэнт (1920) Берлінскай АМ. Заснавальнік «Берлінскага Сецэсіёна» (1898—99). У ранні перыяд працаваў у рэаліст. кірунку. У творах пераважалі сцэны з жыцця сялян і рабочых: «Ашчыпванне гусей» (1872), «Школа шыцця ў Галандыі» (1876), «Амстэрдамскія вязальшчыцы» (1880), «Майстэрня шаўца» (1881), «Селянін у дзюнах» (1895). Пазней пад уплывам імпрэсіянізму яго творчасць набыла пленэрны характар. Ствараў пераважна пейзажы і партрэты, якія вызначаліся святлонасычанасцю, свабоднай пластыкай мазка: «Алея папугаяў» (1902), «На рацэ Альстэр у Гамбургу» (1910), «Галандскі пейзаж» (1912), партрэты А. фон Бергера (1905), Ф.​Заўэрбруха (1932), аўтапартрэт (1909) і інш. Сярод графічных твораў: «Маці з дзіцем» (1891), «Пола» (1912) і інш.

В.​Я.​Буйвал.

М.Ліберман. Алея папугаяў. 1902.

т. 9, с. 234

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)