пла́ўні, -яў.

Парослыя водалюбівай расліннасцю нізкія берагі рэк і астраўкі, якія затапляюцца вясной.

Прырэчныя п.

|| прым. пла́ўневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́ўні

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. пла́ўні
Р. пла́ўняў
Д. пла́ўням
В. пла́ўні
Т. пла́ўнямі
М. пла́ўнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пла́ўні ед. нет пла́вни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пла́ўні, ‑яў; адз. няма.

Забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі. Тут таксама, кажуць, былі партызаны. Дзейнічалі ў прырэчных плаўнях і зарасніках, а часам і ў палях. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаўні

т. 12, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пла́ўні мн геагр versmpftes Schlfufer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пла́ўні ’забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі’ (ТСБМ). Укр. пла́вня ’поплаў, чаротавыя зараснікі, якія заліваюцца вадой’, рус. пск. пла́вня ’зыбучае балоцістае месца, дрыгва’, арханг. пла́вни ’нізкія, заліўныя лугі’, польск. дыял. plawnia ’тс’. Да плаў (гл.) і суф. ‑н‑я ’месца, дзе быў плаў’, але, магчыма, да плаўі, у якім ‑j‑ > н’ (пад уплывам рус. пла́вниплаўні’). Параўн. таксама Бэрталь, ScSl, 15, 294.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́вень

‘плаўнік’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пла́вень пла́ўні
Р. пла́ўня пла́ўняў
Д. пла́ўню пла́ўням
В. пла́вень пла́ўні
Т. пла́ўнем пла́ўнямі
М. пла́ўні пла́ўнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пла́вень

‘рэчыва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пла́вень
Р. пла́ўню
Д. пла́ўню
В. пла́вень
Т. пла́ўнем
М. пла́ўні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пла́вни (заросли) пла́ўні, -няў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)