Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пла́вальны пла́вательный;
п. пузы́р — пла́вательный пузы́рь;
п. спорт — пла́вательный спорт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пла́вальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плавання. // Які служыць для плавання, прызначаны для плавання. Плавальны басейн.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́вальнытс.спарт. Schwímm-; schwímmend;
пла́вальная перапо́нкаанат. Schwímmhaut f -, -häute
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пла́ваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Тое, што і плысці (у 1—4 знач.), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.
П. у возеры.
Мелка плавае (перан.: пра нязначнага, малаздольнага чалавека; разм.).
2. Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе.
Хлопчык добра плавае.
3. Трымацца на вадзе, не тануць.
Корак плавае.
4. Служыць на судне.
П. матросам на параходзе.
5.перан. Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (разм., жарт.).
П. на экзамене.
|| наз.пла́ванне, -я, н. (да 1—4 знач.).
|| прым.пла́вальны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Плавальныя рухі.
П. басейн.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Плавальны пузыр 8/456
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ВАЛЬНЫ ПУЗЫ́Р (лац. vesica natatoria),
няпарны або парны орган рыб. Развіваецца як выраст пярэдняй ч. кішэчніка. Выконвае гідрастатычную, у некат. рыб — дыхальную (дваякадыхальныя, касцявыя ганоіды, мнагапёры), гукавыдаючую і гукаўспрымальную функцыі, а таксама ролю рэзанатара і пераўтваральніка гукавых хваль. У адных рыб П.п. звязаны з кішэчнікам (т.зв. адкрытапузырныя), у другіх поўнасцю ізаляваны (закрытапузырныя), і рэгуляванне ўтрымлівання газаў у ім ажыццяўляецца пры дапамозе т.зв. чырв. цела, або авала (густое спляценне крывяносных капіляраў на ўнутр. сценцы); рэгуляцыя ажыццяўляецца рэфлекторна. Аб’ём П.п. і суадносіны газаў у ім адрозніваюцца ад саставу атм. паветра і могуць мяняцца. У некат. рыб П.п. адсутнічае (напр., акулы, месяц-рыба і рыбы, якія вядуць прыдонны спосаб жыцця: камбалы і інш.).