печкуры́ Стромы схіл берага, у якім гняздзіцца калонія берагавых ластавак (печкуроў, або гранкоў) Riparia riparia L. (Віц.).
□ ур. Печкуры (схіл гары) каля в. Чарсвяны Уш.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пячку́р
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пячку́р |
печкуры́ |
| Р. |
печкура́ |
печкуро́ў |
| Д. |
печкуру́ |
печкура́м |
| В. |
печкура́ |
печкуро́ў |
| Т. |
печкуро́м |
печкура́мі |
| М. |
печкуры́ |
печкура́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пячку́р, печкура́, мн. печкуры́, печкуро́ў, м.
Невялікая рачная рыба сямейства карпавых.
|| прым. печкуры́ны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пячку́р, печкура, м.
1. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Шараватыя печкуры капашыліся чародкамі на пяску. Броўка.
2. Абл. Пячнік. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак выведуць, правесяць Шнур. Куляшоў. Забаставалі печкуры на новай майстэрні. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мель, ‑і, ж.
Неглыбокае месца ў рэчцы, возеры або моры, небяспечнае для суднаходства. На мелі, прыціскаючыся да пясчанага дна, чародкамі плавалі шэрыя печкуры. Гурскі.
•••
Сесці на мель гл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЕ́РАСТ,
адкладанне рыбамі і кругларотымі спелых ікры і малака з далейшым апладненнем. Адбываецца пры пэўных для кожнага віду ўмовах (сезон, т-ра, салёнасць вады, глыбіня, скорасць цячэння, субстрат і інш.), адным ці некалькімі заходамі. Субстратам для Н. літафільных рыб (асятры, ласосі, галавень, жэрах і інш.) служыць камяніста-галечнікавы грунт, псамафільных (напр., гальцы, печкуры) — пясок, часам карэньчыкі раслін, фітафільных (карп, лешч, плотка, сазан, шчупак і інш.) — расліны, астракафільныя (напр., гарчакі) адкладаюць ікру ў мантыйную поласць малюскаў, пад панцыр крабаў і інш., пелагафільныя (белы амур, камбалы, таўсталобікі, чахонь і інш.) — у тоўшчу вады. У трапічных і субтрапічных рыб сезонны Н. слаба выяўлены, расцягнуты, выспяванне ікры і Н. часта парцыённыя, раз за некалькі месяцаў. Большасць рыб халодных і ўмераных шырот нерастуюць раз за год, некат. прахадныя рыбы — 1—2 разы за жыццё. У час Н. ў многіх рыб развіваецца шлюбны ўбор.
А.М.Петрыкаў.
т. 11, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)