Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пескавы́ (сделанный из песка) песча́ный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пескавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пяску. На гэтых пескавых прасторах, сярод рэдзенькае збажыны сям-там тырчаць купчастыя.. сосны.Сташэўскі.// З пяску; пясчаны. Пескавы насып. □ [Уладзік] ідзе не спяшаючыся, лёгка ступаючы па пескавой дарозе.Крапіва.З берага з разгону ўрэзваецца ў раку пескавая каса.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замая́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Паказацца, абазначыцца ў далечыні. Глухі пескавы шлях нарэшце вывеў нас з гушчыні лясоў на шырокую паляну, дзе ў мяккай і ціхай цемры замаячылі хаты.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пе́сак1пясок ’трус’ (Нас.). Памянш. да пес (гл.), якое выкарыстоўвалася для называння розных звяркоў з густой поўсцю. Параўн. ст.-рус.песикъ ’пясец’ (XVI ст.) і песьцъ ’шчанё’; як родавая назва рус.песъ ужывалася ў адносінах да воўка, лісы, сабакі (Даль, 3, 105); сюды ж таксама рус. (тул.) песе́ц ’даўгашэрсны трус’. Паводле Німчука (Давньорус., 205), да XVII ст. ва Украіне вадзіўся звярок песок, якога здабывалі на футра: рысь, пески и коты; суф. ‑ець актыўна выцясняўся суф. ‑ок (< ькь).
Пе́сак2 ’простая шашка ў гульні ў шашкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, пераасэнсаванае пешка (*пёійак?), гл.
Пе́сак3 ’пясок’ (докш., Сл. ПЗБ). З польск.piasek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 509). Націск на першым складзе спрыяў аднаўленню этымалагічнага ‑ė‑ (усх.-слав.гтъськъ ’пясок’). Вытворнае пескавы Чышчаны’ (мядз., Жыв. сл.), параўн. пескавы ’тс’ (Станк., Сл. ПЗБ), пескаву́ ’тс’ (ТС) — ад пясок