Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
першабы́тны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да найстаражытнейшага перыяду гісторыі чалавецтва.
П. чалавек.
2.перан. Які захоўвае першапачатковы стан.
Першабытная прырода (некранутая).
3.перан. Дзікі, некультурны, адсталы.
Першабытныя норавы.
|| наз.першабы́тнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
першабы́тныв разн. знач. первобы́тный;
~нае грама́дства — первобы́тное о́бщество;
~ныя но́равы — первобы́тные нра́вы;
○ п. камуні́зм — первобы́тный коммуни́зм;
◊ п. стан — шутл. первобы́тное состоя́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
першабы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да найстаражытнейшага перыяду гісторыі чалавецтва. Першабытны чалавек. Першабытнае грамадства. Першабытная культура.
2.перан. Устарэлы, прымітыўны. Першабытная тэхніка. □ У гэтым млыне і пад’ёмны механізм быў таксама стары, першабытны.Брыль.// Дзікі, некультурны. Першабытныя норавы.
3. Першапачатковы, былы. Тут, у вёсцы, першабытная цішыня, хвалюючы водар зямлі, пах усяго жывога, што расце, цягнецца да сонца, дыхае.Навуменка.І вецер імкнецца наўсцяж развінуць сваю першабытную дужасць.Глебка.// Некрануты, у натуральным стане. Першабытны лес.
4. Ужываецца ў якасці састаўной часткі назваў некаторых выкапнёвых жывёл. Першабытны зубр.
•••
Першабытны камунізмгл. камунізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першабы́тныгіст., антр.úrsprünglich; Ur-;
першабы́тны чалаве́кÚrmensch m -en, -en;
першабы́тнае грама́дстваÚrgesellschaft f;
гісто́рыя першабы́тнага грама́дстваÚrgeschichte f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Першабытны бык, гл. Тур
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАБЫ́ТНЫ БЫК, тур (Bos primigenius),
вымерлая млекакормячая жывёла сям. пустарогіх атр. парнакапытных; продак еўрап. свойскай буйн. раг. жывёлы. Быў пашыраны ў лесастэпах і стэпах Усх. паўшар’я ў 2-й пал. антрапагенавага перыяду. На Беларусі трапляўся да пач. 17 ст. ў Белавежскай пушчы, лясах Панямоння і Прыбужжа. Апошні тур (самка) у прыродных умовах забіты ў Польшчы ў 1627, на тэр.Зах. Сібіры дажыў да 18 ст.
Выш. ў карку да 2 м, маса да 1,5 т. Падобны да сучасных свойскіх быкоў, за выключэннем пераважна чорнай афарбоўкі цела і белай паласы ўздоўж спіны. У канцы антрапагену П.б. распаліся на буйную і дробную расы. Лічыцца, што буйная засталася ў дзікім стане (была аб’ектам палявання), а дробная прыручана ў Грэцыі каля 4 тыс.г. назад.