Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пе́рсіед.нет, разг. грудь ж. (у лошади)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пе́рсі, ‑яў; адз.няма.
1.Уст., паэт. Грудзі (у чалавека). Юнак той — прапаршчык Дзяжа. У росце мерны, цёмна-русы, Шырокі ў персях і плячах.Колас.
2. Грудзі (у каня). Конь, разгарачаны галопам, захроп, ледзь не па самыя персі прасадзіўшы тонкія ногі ў снег.Паслядовіч.Сцяпан аброццю прыціснуў галаву каня да персяў.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пе́рсі ’грудзі ў каня’ (кам., бых., КЭС; Нар. Гом.; беласт., шчуч., Сл. ПЗБ), (паэтычн.) ’грудзі ў чалавека’ (ТСБМ), укр.пе́рси, перс(а), рус.пе́рси грудзі, пярэдняя частка цела — ад шыі да жывата’, ’унутраныя органы, размешчаныя ў грудзях; лёгкія’, стараж.-рус.пьрсь; польск.pierś, piersi ’грудзі’, ’жаночыя грудзі’, чэш.prsy < prs, prso, prsa < ст.-чэш.prsi — мн. (парны) л. ж. р.; славац.prsia (н. р. мн. л.), славен.pŕsi (ж. р.), pŕsa (н. р.), серб.-харв.пр̏си, пр̏са ’грудзі’, ст.-слав.прьси. Прасл.*pьrsi, роднаснае літ.жамойцк.pìršys (ж. р.) ’грудзі ў каня’, ст.-інд.párçuṣ ’рабро’, авест.parəsu‑, pərəsu‑ ’рабро, бок’; асец.fars ’тс’, ’краіна, старонка’ — да і.-е.*perкʼ са значэннем ’рабро’ (Міклашыч, 342; Траўтман, 220; Покарны, 820; Фасмер, 3, 245; Махэк₂, 486; Бязлай, 3, 129). Відаць, прасл.*pьrsi азначала, аднак, ’жаночыя грудзі’, побач з *grǫdь ’грудзі чалавека’ і vъn‑ědro ’ўнутраныя органы’. Значэнне ’грудзі ў каня’ развілося ў некоторых гаворках пазней шляхам семантычнага пераносу ў сувязі са з’яўленнем конскай вупражы, параўн. персці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Персі Т. 10/530
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пераца́паць ’пераматыжыць, акучыць матыкай’ (Ян.). З перасыпаць, якое да персі‑ і саўюць ’акучваць’ (гл.), параўн. луп. сетка, бяроз., кіраў.цапка (ЛА, 2) і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРЫ́ДЖМЕН ((Bridgman) Персі Уільямс) (21.4.1882, г. Кеймбрыдж, штат Масачусетс, ЗША — 20.8.1961),
амерыканскі фізік і філосаф, заснавальнік фізікі высокіх ціскаў. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. Скончыў Гарвардскі ун-т (1905), дзе і працаваў (у 1926—54 праф.). Распрацаваў метады атрымання ціскаў да 42,5 ГПа (425 тыс. атм), даследаваў уласцівасці многіх рэчываў пры высокіх цісках, што прывяло, у прыватнасці, да стварэння штучных алмазаў і цвёрдага (металічнага) вадароду. Заснавальнік аперацыяналізму — філас. кірунку, які тэарэт. веды зводзіць да эмпірычных працэдур вымярэння. Аўтар кніг «Аналіз размернасцяў» (рус.пер. 1934) і «Фізіка высокіх ціскаў» (рус.пер. 1935). Нобелеўская прэмія 1946.