Пермскае вадасховішча

т. 12, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пе́рмскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пе́рмскі пе́рмская пе́рмскае пе́рмскія
Р. пе́рмскага пе́рмскай
пе́рмскае
пе́рмскага пе́рмскіх
Д. пе́рмскаму пе́рмскай пе́рмскаму пе́рмскім
В. пе́рмскі (неадуш.)
пе́рмскага (адуш.)
пе́рмскую пе́рмскае пе́рмскія (неадуш.)
пе́рмскіх (адуш.)
Т. пе́рмскім пе́рмскай
пе́рмскаю
пе́рмскім пе́рмскімі
М. пе́рмскім пе́рмскай пе́рмскім пе́рмскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэво́нска-пе́рмскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэво́нска-пе́рмскі дэво́нска-пе́рмская дэво́нска-пе́рмскае дэво́нска-пе́рмскія
Р. дэво́нска-пе́рмскага дэво́нска-пе́рмскай
дэво́нска-пе́рмскае
дэво́нска-пе́рмскага дэво́нска-пе́рмскіх
Д. дэво́нска-пе́рмскаму дэво́нска-пе́рмскай дэво́нска-пе́рмскаму дэво́нска-пе́рмскім
В. дэво́нска-пе́рмскі (неадуш.)
дэво́нска-пе́рмскага (адуш.)
дэво́нска-пе́рмскую дэво́нска-пе́рмскае дэво́нска-пе́рмскія (неадуш.)
дэво́нска-пе́рмскіх (адуш.)
Т. дэво́нска-пе́рмскім дэво́нска-пе́рмскай
дэво́нска-пе́рмскаю
дэво́нска-пе́рмскім дэво́нска-пе́рмскімі
М. дэво́нска-пе́рмскім дэво́нска-пе́рмскай дэво́нска-пе́рмскім дэво́нска-пе́рмскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЗЬЯЧЭ́НКА (Ніна Мікалаеўна) (н. 23.7.1944, г. Чыта, Расія),

артыстка балета, балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1973). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1963), выкладала ў ім (1965—85). Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) т-рах оперы і балета [сярод партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізе—Р.Шчадрына)]. З 1986 педагог-рэпетытар Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1988 педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча, з 1992 балетмайстар, з 1993 гал. балет-майстар Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Сярод пастановак: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П.Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж.Германа, «Халопка» М.Стрэльнікава. «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Капялюш Напалеона» О.Штрауса, «Цыганскі барон» І.Штрауса.

т. 6, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛЫШАВА (Клара Мікалаеўна) (н. 31.12.1935, г.п. Памяць Парыжскай Камуны Борскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),

бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Расіі (1964). Нар. арт. Беларусі (1971). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1955). Працавала ў т-рах оперы і балета ў Горкім і Чэлябінску. З 1965 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 педагог Дзярж. харэаграфічнага каледжа Беларусі (да 1992 і маст. кіраўнік). Балерына шырокага творчага дыяпазону, у рэпертуары партыі ад чыста класічных да гратэскавых. Валодае высокай тэхнікай, экспрэсіўнай, энергічнай манерай танца. Сярод лепшых партый на бел. сцэне: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я.Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.Вагнера), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Эгіна і Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага). У інш. т-рах выканала партыі Ніны («Маскарад» Л.Лапуціна), Кацярыны («Каменная кветка» Пракоф’ева) і інш.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983. С. 69—70, 81.

Ю.М.Чурко.

К.М.Малышава.
К.Малышава ў ролі Дзяўчыны.

т. 10, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)