перасы́паць, -плю, -плеш, -пле; -ы́п; -паны; зак., што.

1. Насыпаць у другое месца.

П. збожжа ў мяшкі.

2. і чаго. Насыпаць звыш меры.

П. цукру ў чай.

3. чым. Насыпаць што-н. паміж чым-н.

П. адзенне нафталінам.

4. Разабраўшы, сабраць нанава, замяніўшы пашкоджаныя часткі.

П. хлеў.

5. перан., чым. Перапоўніць (мову) якімі-н. спецыфічнымі зваротамі, словамі і пад.

П. апавяданне дыялектызмамі.

|| незак. перасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перасыпа́нне, -я, н. (да 1, 3, 4 і 5 знач.) і перасы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасы́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перасы́плю перасы́плем
2-я ас. перасы́плеш перасы́плеце
3-я ас. перасы́пле перасы́плюць
Прошлы час
м. перасы́паў перасы́палі
ж. перасы́пала
н. перасы́пала
Загадны лад
2-я ас. перасы́п перасы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час перасы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перасыпа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перасыпа́ю перасыпа́ем
2-я ас. перасыпа́еш перасыпа́еце
3-я ас. перасыпа́е перасыпа́юць
Прошлы час
м. перасыпа́ў перасыпа́лі
ж. перасыпа́ла
н. перасыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. перасыпа́й перасыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перасыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перасыпа́ць I несов.

1. в разн. знач. пересыпа́ть;

2. разг. (с целью ремонта) перебира́ть;

1, 2 см. перасыпа́ць

перасыпа́ць II несов., в разн. знач. пересыпа́ть; см. перасыпа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што.

1. Сыплючы, перамясціць, высылаць у другое месца, другую тару. Ігнат Андрэевіч зачэрпнуў жменю зярнят, перасыпаў з далоні на далон[ь], узяў адно зерне на зубы. Шамякін.

2. і чаго. Насыпаць больш, чым трэба; перадаць. Перасыпаць цукру ў чай.

3. чым. Насы́паць чаго‑н. паміж чым‑н.; абсыпаць, насыпаць. Перасыпаць адзенне нафталінам.

4. перан.; чым. Перапоўніць (мову) якімі‑н. заўвагамі, спецыфічнымі зваротамі, словамі і пад. Перасыпаць апавяданне дыялектызмамі.

5. Разабраць і сабраць нанава што‑н., замяніўшы пашкоджаныя часткі; абнавіць. А ўрэшце яно і не так важна, каму належала хата, тым болей, што дзед Талаш перасыпаў яе і можа па справядлівасці лічыцца яе гаспадаром. Колас. Кола трэба перасыпаць, шасцярню зрабіць зусім новую. Чорны.

перасыпа́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да перасыпаць.

перасыпа́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пераспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасыпа́ць

1. (у іншае месца) úmschütten vt;

2. (што-н. чым-н.) éinstreuen vt, éinmischen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг. пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. бойк. переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын. пирисе́пате ’збіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус. кастр., арл., наўг. пересыпа́ть ’разбіраць і зноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск. przesypać ’тс’, славац. presýpať perie ’памяняць пер’е ў падушках’. Да пера- і cы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінах да сыпучых цел, пазней — у адносінах да драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапа́ціць, -па́чу, -па́ціш, -па́ціць; -па́чаны; незак., што (разм.).

Перамешваць, перасыпаць лапатай.

Л. збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасыпа́нне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перасыпа́ць — перасы́паць (у 1, 3, 4 і 5 знач.).

перасыпа́нне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасыпа́ць — пераспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуфлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Зграбаць, ссыпаць, перасыпаць і пад. шуфлем.

Ш. вугаль.

|| наз. шуфлява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)