пераспрача́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераспрача́ю пераспрача́ем
2-я ас. пераспрача́еш пераспрача́еце
3-я ас. пераспрача́е пераспрача́юць
Прошлы час
м. пераспрача́ў пераспрача́лі
ж. пераспрача́ла
н. пераспрача́ла
Загадны лад
2-я ас. пераспрача́й пераспрача́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераспрача́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераспрача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Перамагчы ў спрэчках. У Яся была на дзіва добрая памяць, — столькі розных вестак і фактаў ён помніў, і гаварыў ён з такім натхненнем, што ніхто не мог пераспрачаць яго. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переспо́рить сов. пераспрача́ць; перамагчы́ ў спрэ́чках;

его́ (тебя́) не переспо́ришь яго́ (цябе́) не пераспрача́еш (не перамо́жаш у спрэ́чках).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапе́рці ’перацягнуць, перанесці ў іншае месца’, ’узяць верх у спрэчках, перамагчы, пераканаць’ (ТСБМ, Нас.), перапе́рць ’перайсці, перавезці’, ’пераканаць у іншым’ (мсцісл., З нар. сл.), пырыпэ́ртэ ’перамагчы’, ’пераканаць’ (Сл. Брэс.), перапіраць ’з цяжкасцю пераносіць што-небудзь’, ’пярэчыць, спрачацца’ (Нас.), ст.-бел. перепереть ’пераадолець супраціўленне ў спрэчцы, даказаць’. Да прасл. *per‑pьrěti ’пераканаць’ і *per‑perti, *per‑pirati ’перацягваць, перасунуць’, укр. перепе́рши ’перацягнуць, перавезці’, ’перамагчы ў спрэчцы’, рус. арх. перепира́ть ’угаворваць, пераспрачаць’, польск. przeprzeć ’тс’, славен. prepírati se ’сварыцца, спрачацца’, балг. препѝрам се ’спрачацца’, ст.-слав. прѣпьрѣти ’ўгаварыць, пераканаць’. Да пера- і пе́рці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)