перапу́ск

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. перапу́ск
Р. перапу́ску
Д. перапу́ску
В. перапу́ск
Т. перапу́скам
М. перапу́ску

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапу́ск, -ку м., тех. перепу́ск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапу́ск, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. перапускаць — перапусціць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепу́ск техн. перапу́ск, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛАКТЫШЫ́,

вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лактышы і Будча. Створана ў пойме р. Лань у 1977. Пл. 15,9 км2, даўж. 6 км, найб. шыр. 4,2 км, найб. глыб. 4,9 м, аб’ём вады 50,2 млн. м3. Катлавіна — частка забалочанай поймы. На працягу 9,8 км вадасховішча агароджана дамбай. Для сцёку ў вадасховішча вады з рэк Лань і Нача пабудаваны перапуск са шлюзам-рэгулятарам каля в. Лактышы. Дно плоскае, пераважна глеістае. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання вільготнасці меліяраваных с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.

Ф.М.Ашэраў.

Вадасховішча Лактышы.

т. 9, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)