перакулі́цца, -кулю́ся, -ку́лішся, -ку́ліцца; зак. (разм.).

1. Перавярнуцца дном, нізам уверх ці паваліцца набок, на спіну, абярнуцца.

Павозка перакулілася.

2. цераз што. Перавярнуцца цераз галаву або перакуліцца цераз каго-, што-н.

П. цераз плот.

|| незак. пераку́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакулі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакулю́ся пераку́лімся
2-я ас. пераку́лішся пераку́ліцеся
3-я ас. пераку́ліцца пераку́ляцца
Прошлы час
м. перакулі́ўся перакулі́ліся
ж. перакулі́лася
н. перакулі́лася
Загадны лад
2-я ас. перакулі́ся перакулі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перакулі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакулі́цца сов., разг. опроки́нуться, перекувырну́ться; (через голову) кувырну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакулі́цца, ‑кулюся, ‑кулішся, ‑куліцца; зак.

Разм. Перавярнуцца дном, нізам уверх; паваліцца набок, абярнуцца. На павароце каля моста машына з’ехала пад адхон і перакулілася. Жычка. Бітончык, неасцярожна крануты нагою, перакуліўся, і малако пацякло па пыльным тратуары. Пальчэўскі. // Упаўшы, перавярнуцца на спіну, перакаціцца. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутымі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. // Перавярнуцца цераз галаву. Цела мешкавата перагнулася, перакінулася цераз галаву і пляснула нагамі ў ваду. Лобан. // Перакінуцца цераз каго‑, што‑н. Перакуліцца цераз плот. □ [Міхась] не мог супакоіцца, пакуль знясілены, паранены ў абедзве нагі, той [Сёмка Ларывонаў] пад раніцу не перакуліўся цераз бруствер траншэі. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакулі́цца

1. (пра чалавека) sich überschlgen*, inen Przelbaum mchen;

2. (перавярнуцца) mkippen vi (s), mfallen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перекувыркну́ться перакулі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перекувырну́ться перакулі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераку́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перакуліцца.

2. Зал. да перакульваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скапатава́ць, ‑туе; зак.

Спец. Перакуліцца цераз насавую (маторную) частку пры пасадцы або ўзлёце (пра самалёт).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́львацца гл. перакуліцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)