перакры́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

Гарызантальная нясучая канструкцыя ў будынку, якая раздзяляе паверхі.

Жалезабетоннае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакры́цце

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перакры́цце перакры́цці
Р. перакры́цця перакры́ццяў
Д. перакры́ццю перакры́ццям
В. перакры́цце перакры́цці
Т. перакры́ццем перакры́ццямі
М. перакры́цці перакры́ццях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакры́цце ср. перекры́тие;

жалезабето́ннае п. — железобето́нное перекры́тие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакры́цце, ‑я, н.

Апора даху, верхняе папярочнае пакрыццё ў якім‑н. будынку. Жалезабетоннае перакрыцце. Міжпаверхавыя перакрыцці. □ Праз шкло дахавых перакрыццяў у цэх лілося святло веснавога дня. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакрыцце (у будаўніцтве) 8/382

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАКРЫ́ЦЦЕ,

1) у будаўніцтве — унутраная гарыз. агараджальная канструкцыя, якая раздзяляе па вышыні сумежныя памяшканні будынка. Адрозніваюць П. міжпаверхавае, паддашкавае, падвальнае, над праездамі і інш. Бываюць жалезабетонныя (у выглядзе зборных канструкцый, маналітных канструкцый, зборна-маналітных), на стальных бэльках, драўляныя, камбінаваныя. Найчасцей П. — комплексная канструкцыя з нясучай часткі (пліты, бэлькі), ізаляцыйных слаёў, падлогі, часам столі (як самаст. элемента П.).

2) У горнай справе — раздзяляльная канструкцыя, якая выкарыстоўваецца пры падземнай распрацоўцы пластоў карысных выкапняў вял. магутнасці. Раздзяляе пласты карыснага выкапня, які здабываецца, і абваленай горнай пароды. Бываюць шчытавыя (з жалезабетонных бэлек, труб), гнуткія (метал., палімерныя), міжпластавыя (насціл з бетонных пліт, метал. сеткі і інш.).

т. 12, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перакры́цце буд. Dcke f -, -n;

міжпаве́рхавае перакры́цце Zwschendecke f;

бэ́лечнае перакры́цце Trägerdecke f;

жалезабето́ннае перакры́цце Sthlbetondecke [-tɔ̃:-] f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скляпе́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання.

Гатычнае с.

2. Падвальнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́луба, -ы, мн. -ы, -луб, ж.

Гарызантальнае перакрыцце ў корпусе судна.

Верхняя, ніжняя п.

Выйсці з каюты на палубу.

|| прым. па́лубны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блінда́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бліндажа. Бліндажнае перакрыцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)